Ільля Маталыга

беларускі футбаліст

Ільля́ Маталы́га (нар. 5 траўня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.

Ільля Маталыга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 траўня 1984(1984-05-05)[1] (40 гадоў)
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008 Белшына 67 (0)
2009—2010 Дняпро Магілёў 0 (0)
2011—2012 Славацка 2 (0)
2013 Смаргонь 4 (0)
2013 Гарадзея 7 (0)
2014 Жлобін 24 (0)
2015 Белшына 0 (0)
2017—2018 Белшына 7 (0)
2019 Спадарожнік 7 (0)
2020—2021 Ворша 43 (0)
2022 Вялес-2020[d] 19 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец ДЮСШ Бабруйску. Першым трэнэрам быў Валеры Канапака. Затым выступаў у клюбах «Старыя Дарогі» і «Граніт». У 2005 годзе далучыўся да бабруйскай «Белшыны». У дэбютным сэзоне стаў пераможцам Першай лігі. У 2006 годзе выступаў у складзе бабруйчанаў у Найвышэйшай лізе, аднак паводле вынікаў сэзону клюб заняў апошні радок і вярнуўся ў другі дывізіён. За чатыры сэзоны ў клюбе правёў 67 матчаў у чэмпіянатах. Затым у студзені 2009 году перайшоў у магілёўскае «Дняпро», дзе выступаў за дублюючы склад. Згуляў за клюб адзіны матч у Кубку Беларусі.

У 2011 годзе стаў гульцом чэскага клюбу «Славацка»[2]. Перад гэтым футбаліст плянаваў далучыцца да славацкага «Зэмпліну», аднак гульца зьбянтэжыла ліга і заробак. Дэбютаваў за клюб 3 красавіка 2011 году ў матчы супраць «Дынама». За тры сэзоны ў клюбе выйшаў зьявіўся на полі толькі двойчы. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да «Смаргоні». Дэбютаваў за клюб 20 красавіка 2013 году ў матчы супраць «Гарадзеі». Потым у жніўні 2013 году перайшоў у «Гарадзею». Дэбютаваў за клюб 7 верасьня 2013 году ў матчы супраць «Менску-2». Стаў з клюбам срэбным прызэрам Першай лігі. Сэзон 2014 году правёў у клюбе «Жлобін» з Другой лігі. У 2015 годзе вярнуўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. Па вяртаньні ў каманду Маталыгу бракавала гульнёвай практыкі і пасьля заканчэньня сэзону ён стаў вольным агентам. У 2017 годзе зноў вярнуўся ў клюб[4]. Цягам сэзону ня быў асноўным брамнікам клюбу, але ў студзені 2018 году працягнуў кантракт з клюбам[5]. Затым пасьля заканчэньня сэзону пакінуў «Белшыну».

У студзені 2019 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[6]. Выступаў у клюбе ў ролі запаснога брамніка. Дэбютны матч згуляў 12 чэрвеня 2019 году ў Кубку Беларусі супраць «Вікторыі». У матчах чэмпіянату ў складзе клюбу ўпершыню згуляў 31 жніўня 2019 году супраць гомельскага «Лякаматыва». Пасьля заканчэньня сэзону пакінуў клюб. У лютым 2020 году далучыўся да «Воршы», у складзе якой дэбютаваў 18 красавіка 2020 году ў матчы супраць «Ліды». Быў асноўным брамнікам каманды, працягваючы выступы ў сэзоне 2021 году[7]. За два сэзоны бараніў браму ў 45 матчах, вызначыўшыся 10 «сухімі» матчамі.

У 2022 годзе прыяднаўся да віцебскага «Вялесу-2020», дзе быў асноўным брамнікам. Поруч з камандай выйграўшы групавы этап віцебскага рэгіёну Другой лігі, тым самым трапіўшы ў раунд плэй-оф[8]. У кастрычніку 2022 году пакінуў клюб, пасьля чаго зьявілася інфармацыя, што брамнік папоўніў шэрагі польскага клюбу «Палёнія»[9], але гэтая заява была абвергнутая[10].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2017 Першая ліга 6 –4
2018 Першая ліга 1 –0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць