Ігнасьё Камача Барноля (па-гішпанску: Ignacio Camacho Barnola; нарадзіўся 4 траўня 1990 году, Сарагоса, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі паўабаронцы. Ягоны бацька Хуан Хасэ, а таксама старэышй брат Хуаніньнё, таксама зьяўляюцца футбалістамі.

Ігнасьё Камача
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 траўня 1990(1990-05-04)[1][2] (34 гады)
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2011
2011—2017
2017—2020
Атлетыка Мадрыд Б
Атлетыка Мадрыд
Маляга
Вольфсбург
12 (0)
30 (2)
177 (16)
17 (0)
Зборныя
2014 Гішпанія 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

«Атлетыка»

рэдагаваць

Ігнасьё пачаў сваю кар’еру ў футбольнай школе «Сарагосы», але неўзабаве яго заўважылі скаўты сталічнага «Атлетыка», які ў 2005 годзе запрасіў футбаліста ў сваю футбольную акадэмію. 1 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Барсэлёны», Камача дэбютаваў у Ля Лізе. «Матрасьнікі» атрымалі перамогу зь лікам 4:2, а з маладым паўабаронцам быў падпісаны кантракт[3]. 3 траўня за адзін дзень да свайго 18-годзьдзя, у паядынку супраць «Рэкрэатыва», Ігнасьё забіў свой першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі[4].

Нягледзячы на ўдалыя выступы ў дэбютным сэзоне, у наступным Камача мала зьяўляўся на поле, абмяжоўваючыся матчамі на Кубак Гішпаніі. Галоўны трэнэр «Атлетыка», Хавіер Агірэ, рабіў стаўку на партугальца Манішэ й пачаткоўца каманды аргентынца Эвэра Банэгу. Сытуацыя крыху палепшылася пасьля таго, як Манішэ быў адхілены ад гульняў пасьля сутычкі з новым галоўным трэнэрам Абэлем Рэсінам. Сэзон 2009—2010 гадоў Камача мала гуляў, у асноўным выходзячы ў канцы матчаў.

«Маляга»

рэдагаваць

У пошуках гульнявой практыкі ў сьнежні 2010 году Ігнасьё перайшоў у «Малягу»[5]. 8 студзеня 2011 году ў матчы супраць «Атлетыка» зь Більбао, ён дэбютаваў у новым клюбе[6].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Атлетыка»:

  1. ^ а б в Ignacio Camacho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ignacio Camacho Barnola // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Atlético maintain top-four challenge. UEFA.com
  4. ^ Atlético y Málaga llegan a un principio de acuerdo por Camacho y Asenjo. Atlético de Madrid
  5. ^ Top-three finish in Malaga's sights(недаступная спасылка). ESPN Soccernet
  6. ^ Barca ease to Malaga scalp. ESPN

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць