Ігар Сігоў
І́гар Аляксе́евіч Сіго́ў[1][2][3][4] (нар. 30 сьнежня 1968, Полацак Віцебскай вобласьці БССР) — беларускі актор тэатру і кіно, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2011)[1].
Ігар Сігоў | |
Дата нараджэньня | 30 сьнежня 1968 (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | ![]() |
Грамадзянства | ![]() ![]() |
Месца вучобы | |
Прафэсіі | актор |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | з 1994 |
Тэатар | Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2333139 |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Ігар Сігоў скончыў сярэднюю школу № 14 м. Полацку, займаўся бегам, скокамі ў вышыню, веславаньнем. Аднак, трапіўшы ў тэатральную студыю, захапіўся акторскай працай. Пасьля школы беспасьпяхова спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[5].
Працаваў токарам на полацкім аўтарамонтным заводзе (1986—1987). Адслужыўшы ў Савецкай арміі (1987—1989), у 1989—1990 роках працаваў арганізатарам канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў Палацу культуры вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно» ў Полацку, у 1990 — кіроўцам Полацкай райаграпрамтэхнікі.
У 1990—1994 роках навучаўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, пасьля заканчэньня якой быў прыняту ў трупу Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі[1]. З 2012[6] па 2014 адначасова зьяўляўся дырэктарам РТДБ[7].
З 2014 — актор Купалаўскага тэатру.
Творчасьць рэдагаваць
Выканаў больш за 80 роляў у тэатры і кіно[8]. У кіно дэбютаваў у 1996 року.
Фільм «Дзьверы(de)» ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан(en), у якім актор выканаў галоўную ролю, браў Гран-пры на разнастайных кінафэстывалях, а ў 2010 року быў таксама намінаваны на прэмію Акадэміі за «найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм»[9].
Сям’я рэдагаваць
Жанаты, мае сына Ільлю (ад першага шлюбу)[10] і дачку Насту[11].
Узнагароды рэдагаваць
- 1999 — Гран-пры фэстывалю «Маладэчанская сакавіца—99» за найлепшае ўвасабленьне ролі Мужчыны ў спэктаклі «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава.
- 2003 — нагрудны знак Міністэрства культуры за ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі «за высокае прафэсійнае майстэрства і значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага тэатральнага мастацтва» актору, вядучаму майстру сцэны.
- 2006, чэрвень — VIII Міжнародны тэатральны фэстываль «Мэльпамэна Таўрыі» — дыплём дырэктара фэстывалю «За сцэнічнае ўвасабленьне глыбіні славянскай душы» ў спэктаклі «Адвечная песьня» Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка.
- 2006, лістапад — дыплём актору на тэатральным конкурсе ХІІІ ММКФ «Лістапад» ад «Народнай газеты» за спэктакль «Адвечная песьня» Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка.
- 2007 — пэрсанальная надбаўка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўнёсак у разьвіцьцё культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь актору, вядучаму майстру сцэны.
- 2007 — мэдаль Францішка Скарыны
- 2011 — Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в г Ігар Сігоў. Заслужаны артыст РБ. Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. Праверана 22 лютага 2017 г.
- ^ Ігар Сігоў Трупа. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. Праверана 22 лютага 2017 г.
- ^ Дырэктарам тэатра беларускай драматургіі стаў Ігар Сігоў Тэатар. Наша Ніва (22 сакавіка 2012). Праверана 22 лютага 2017 г.
- ^ Ігар Сігоў: «Я не збіраюся спыняцца!» // Культура. — 15.05.2010—21.05.2010. — № 20 (940).
- ^ KOV. (15 лістапада 2010) Сигов Игорь(рас.) Российские и советские актёры Праверана 13 красавіка 2016 г.
- ^ Аб прызначэнні дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Навіны Міністэрства культуры. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (22 сакавіка 2012). Праверана 13 красавіка 2016 г.
- ^ Дырэктару Тэатра белдраматургіі не працягнулі кантракт Тэатар. Наша Ніва (21 сакавіка 2014). Праверана 13 красавіка 2016 г.
- ^ Ігар Сігоў узначаліў Тэатар беларускай драматургіі Культура. Народная Воля (23 сакавіка 2012). Праверана 13 красавіка 2016 г.
- ^ Хоміч, Іна (7 сакавіка 2012) Ігар Сігаў: «„Адзінокі востраў“ — кіно не для ўсіх». Прэм’ера фільма з удзелам вядомага актора Культура. Брестский курьер. Праверана 13 красавіка 2016 г.
- ^ «Крытыкаў не баюся!» — Ігар Сігоў. Дзе заканчваецца ігра і пачынаецца сапраўднае жыццё артыста?. Советская Белоруссия (30 студзеня 2010). Праверана 13 красавіка 2016 г.
- ^ Свірко, Ірына (12 красавіка 2012) Ігар Сігаў — пра новую пасаду, статус сэкс-сімвала, чырвоную дарожку і адну здзейсненую мару Кругагляд. TUT.BY. Праверана 13 красавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Профіль на бачыне Купалаўскага тэатру
- Профіль. Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. Праверана 14 лістапада 2019 г. Архіўная копія ад 9 жніўня 2018 г.
- Ігар Сігоў(анг.) на сайце IMDb
- Профіль на TUT.BY