Івашкаўцы (Смаргонскі раён)

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Іва́шкаўцы[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавету. Каля вёскі працякае рака Ашмянка.

Івашкаўцы
трансьліт. Ivaškaŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Сольскі
Насельніцтва: 152 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231033
СААТА: 4256849036
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′27″ пн. ш. 26°10′5″ у. д. / 54.5075° пн. ш. 26.16806° у. д. / 54.5075; 26.16806Каардынаты: 54°30′27″ пн. ш. 26°10′5″ у. д. / 54.5075° пн. ш. 26.16806° у. д. / 54.5075; 26.16806
Івашкаўцы на мапе Беларусі ±
Івашкаўцы
Івашкаўцы
Івашкаўцы
Івашкаўцы
Івашкаўцы
Івашкаўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 152 чалавекі[1]
  • 1999 год — 145 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Капліца-пахавальня роду Качанаў пабудаваная на каталіцкіх могілках у вёсцы на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў. Пакуль побач у Солах будаваўся новы мураваны касьцёл, яна выконвала ролю храму. Будынак пабудаваны ў нэагатычным стылі й нядрэнна захаваўся да нашых дзён. Ён вырашаны вэртыкальна выцягнутым прастакутным у пляне аб’ёмам з 5-граннаю апсідаю, над якой стромкі 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы і завершаны па цэнтры 8-граннаю сыгнатуркаю са сьпічастым шатром. Фасад завершаны трохкутным франтонам з акном-разэткаю па цэнтры. Фасады прарэзаныя стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваныя 2-ступеньчатымі руставанымі контрафорсамі па кутах[3].

Паблізу капліцы-пахавальні помнік жаўнерам, што загінулі ў часы Першай сусьветнай вайны.

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 354
  3. ^ Капліца-пахаваньня ў Івашкаўцах(недаступная спасылка)