Іван Корж
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корж.
Іван Аляксеевіч Корж (нар. 21 сьнежня 1961, в. Навасёлкі Петрыкаўскага раёну Гомельскае вобласьці) — беларускі вайсковец і палітык. Генэрал-маёр.
Іван Корж | |
Дата нараджэньня | 21 сьнежня 1961 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вайсковец, палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў з адзнакаю факультэт кіраваньня працэсамі перавозак Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага транспарту, контраразьведавальны факультэт Вышэйшае школы Міністэрства бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі імя Ф. Э. Дзяржынскага (г. Масква).
Працаваў дзяжурным па станцыі, манэўровым дыспэтчарам, намесьнікам начальніка па апэратыўнай рабоце станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь на пасадах афіцэрскага складу ва ўправе КДБ па Віцебскае вобласьці, намесьніка начальніка, начальніка ўправы КДБ па Гомельскае вобласьці, начальніка ўправы КДБ па Гарадзенскае вобласьці, начальніка дзяржаўнае ўстановы адукацыі «Інстытут нацыянальнае бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік КДБ», ведамаснымі ўзнагародамі[1].
Санкцыі ЭЗ
рэдагавацьПасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Корж як начальнік управы КДБ па Гарадзенскае вобласьці быў прызначаны адказным за рэпрэсіі КДБ супраць дэмакратычнае апазыцыі(be) й грамадзянскай супольнасьці на Гарадзеншчыне[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Корж Іван Аляксеевіч
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012