Ібрагім Канапацкі

Ібрагім Барысавіч Канапацкі (Ibrahim Kanapacki, 28 лютага 1949, Сьмілавічы — 9 верасьня 2005) — беларускі грамадзка-палітычны, культурны й рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін зь лідэраў татарскага адраджэньня на Беларусі.

Ібрагім Барысавіч Канапацкі
Род дзейнасьці гісторык, грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 28 лютага 1949(1949-02-28)
Месца нараджэньня Сьмілавічы, Ігуменскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Дата сьмерці 9 верасьня 2005(2005-09-09) (56 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Занятак журналіст
Месца працы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Дзеці Зарына Ібрагімаўна Канапацкая[d]
Ібрагім Барысавіч Канапацкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 лютага 1949
Сьмілавічы
Памёр 9 верасьня 2005
Менск, Беларусь
Род Канапацкія
Бацькі Барыс Канапацкі
Жонка Ганна Кохна
Дзеці сын Захар (1976),
дачка Зарына (1978)
Рэлігія іслам
Дзейнасьць журналіст

Сям’яРэдагаваць

Паходзіць зь беларускага шляхецкага роду татарскага паходжаньня. Сын Барыса Ібрагімавіча Канапацкага й Соф’і Мустафаўны зь Ільясевічаў, унук Ібрагіма Хасеневіча Канапацкага, імама Сьмілавіцкага мячэту. Апроч яго ў сям’і было яшчэ трое дзецяў: дочкі Разалія й Танзіля й сын Мустафа.

У 1975 ажаніўся з Ганнай Кохнай, у 1976 у іх нарадзіўся сын Захар, а ў 1978 — дачка Зарына.

Навуковая дзейнасьцьРэдагаваць

У 1966 паступіў на гістарычны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстыту імя М.Горкага. Напачатку працаваў у Каменаборскай СШ у Бярэзінскім раёне Менскае вобласьці. У 1972 уступіў у камуністычную партыю. У 1978 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Дзейнасьць кампартыі Беларусі па аказаньні братэрскае дапамогі працоўным казахстану ў засваеньні цалінных і залежных земляў (1954—1960 гг.)» і пачаў працаваць асыстэнтам катэдры гісторыі КПСС МДПІ.

Культурна-рэлігійная дзейнасьць на ніве татарскага адраджэньняРэдагаваць

У 1990-х стаяў ля вытокаў стварэньня Беларускага згуртаваньня татараў-музульманаў «Аль-Кітаб»(«Кніга»; ад 2000 — Беларускае грамадзкае згуртаваньне татараў “Зікр уль-Кітаб” («Памяць і кніга»). 26-27 сакавіка 1993 на ягоную ініцыятыву была праведзеная першая міжнародная навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаня 600-годзьдзю пражыцьця татараў на Беларусі. У студзені 1994 быў сябрам арганізацыйнага камітэту па правядзеньні Першага Ўсебеларускага зьезду музульманаў, у адпаведнасьці з рашэньнямі якога 2 лютага было створанае Музульманскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь. Ібрагім Канапацкі ўвайшоў у склад кіраўніцкага органу аб’яднаньня — муфтэят, стаўшы намесьнікам муфтэя й старшынёй музульманскае суполкі Менску. Сам праводзіў набажэнствы ў Сьмілавіцкім мячэце.

Быў галоўным рэдактарам часопісаў «Байрам» (ад 1999; часопіс выходзіць на беларускай мове), «Аль-Ислам», газэтаў «Жизнь» і «Жыццё татарскае». Ад 1996 пад ягонай рэдакцыяй выдаецца Каляндар татара-музульманаў Беларусі. У 1993 паспрыяў перавыданьню кнігі А.Мухлінскага «Исследование о происхождении и состоянии литовских татар» (выйшла ў 1857 у Санкт-Пецярбургу), у 1997 быў адным з аўтараў каталёгу «Рукапісныя і друкаваныя кнігі беларускіх татараў».

Прыкладаў вялікія намаганьні для адбудовы мячэтаў у Слоніме (1997), Сьмілавічах (1997), Наваградку (1997), Відзах (1999), Клецку (2000), Маладэчне (2000), Лоўчыцах (2002) і Менску. У 1995 дапамог у стварэньні татарскага культурнага цэнтру ў Іўі.

Міжнародная дзейнасьцьРэдагаваць

У 1999 у складзе дэлегацыі беларускіх татараў сустракаўся з прэзыдэнтам Турэцкае Рэспублікі Паўночнага Кіпру, у красавіку 2000 — з прадстаўнікамі камісіі па распрацоўцы праграмаў дзейнасьці нацыянальных мяншыняў Кангрэсу ЗША. Як Міжнародны пасол міру ў 1999 наведаў Лібію, у 2000 — Чад, у 2001 — Ірак, у 2004 — Ерусалім. У 1993 быў дэлегатам Першага зьезду Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», на ўсе наступныя запрашаўся як госьць.

БібліяграфіяРэдагаваць

  • «По законам братства» (1980).
  • "Участие трудящихся Белоруссии в освоении целинных земель (1984).
  • «Молодежная планета целина» (у сааўтарсьцьве з В.Галубовічам).
  • «Беларускія татары: мінулае і сучаснасць» (1993; у суаўтарстве з С.Думіным).
  • «Гісторыя і культура беларускіх татар» (2000; у суаўтарстве з А.Смолікам).