WordPress (чытаецца Вордпрэс) — сыстэма кіраваньня зьместам сайту з адкрытым крынічным кодам, якая распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL; напісаная на PHP; сэрвэр базы дадзенных — MySQL. Звычайна такія сыстэмы выкарыстоўваюцца для захоўваньня і публікацыі вялікай колькасьці дакумантаў, малюнкаў, музыкі або відэа.

WordPress
Распрацоўка Ryan Boren, Mark Jaquith, Matt Mullenweg, Andrew Ozz, Peter Westwood
Апошняя вэрсія 3.3.1 (3 студзеня 2012 г.; 12 гадоў таму[1])
АС кросплятформенная
Тып Weblog software
Ліцэнзія GPLv2[2]
Афіцыйная старонка wordpress.org
wordpress.com

Сфэра ўжываньня WordPress — ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў. Убудаваная сыстэма тэмаў ды плягінаў разам з прадуманая архітэктурай дазваляе канструяваць праекты шырокай функцыянальнай складанасьці.

На сёньняшні дзень WordPress — адна з самых папулярных сыстэм для вядзеньня блогаў: 202 мільёны сайтаў[3].

Дызайн, кіраваньне сыстэмай ды іншыя магчымасьці

рэдагаваць
  • прастата ўсталёўкі, прастата наладак;
  • падтрымка вэб-стандартаў (XHTML, CSS);
  • модулі для падключэньня (плягіны) з прастою сыстэмай іх узаемадзеяньня з кодам; магчымасьць аўтаматычнай усталёўкі ды абнаўленьня вэрсіі напрасткі з панэлі адміністратара;
  • падтрымка так званых «тэмаў», з дапамогай якіх лёгка зьмяняецца зьнешні выгляд, так і спосабы вывядзеньня дадзенных;
  • магчымасьць рэдагаваць шаблёны адразу ў панэлі адміністратара;
  • «тэмы» рэалізаваныя як наборы файлаў-шаблёнаў на PHP (у HTML-разьметку ўстаўляюцца PHP-меткі);
  • шмат бібліятэк «тэмаў» ды «плягінаў»;
  • патэнцыял архітэктуры дазваляе лёгка рэалізаваць складаныя рашэньні;
  • SEO-аптымізаваная сыстэма;
  • падлучальныя модулі (убудовы) з унікальнай простай сыстэмай іх узаемадзеяньня з кодам;
  • наяўнасьць беларускага перакладу.[4]

Публікацыя ды рэдагаваньне

рэдагаваць
  • імгненная публікацыя;
  • магчымасьць публікацыі з дапамогай іншых праграм і сэрвісаў
  • падтрымка RSS, Atom, trackback, pingback;
  • наяўнасьць ЧЗУ (чалавекам-зразумелы URL);
  • рэдагаваньне WYSIWYG-рэдактарам з магчымасьцю даданьня фарматаванага тэксту (напрыклад, з праграмы Microsoft Word) або рэдагаваньне з дапамогай HTML-разьметкі.
  • загадзя заплянаваныя публікацыі;
  • шматбачынавыя запісы;
  • дапасаваньне файлаў ды выяваў да запісаў;
  • магчымасьць стварэньня статычных бачынаў;
  • магчымасьць стварэньня свайго тыпу кантэнту ва ўласных тэмах;
  • наяўнасьць катэгорый, тэгаў, камэнтаў і г.д.

Гісторыя вэрсіяў

рэдагаваць

Большасьць WordPress рэлізаў названыя ў гонар джазавых музыкаў, пачынаючы з вэрсіі 1.0.[5]

Гісторыя старая вэрсія актуальная вэрсія бэта-вэрсія
Вэрсія Кодавае імя Дата рэлізу Апісаньне
0.70 27 траўня 2003 Выкарыстоўваецца тая самая структура файлаў, як і свайго папярэдніка b2/cafelog[6]. Вэрсія 0.7.1 даступная для сьцягваньня на афіцыйным сайце WordPress
1.2 Mingus 22 траўня 2004 Дададзеная падтрымка плягінаў
1.5 Strayhorn 17 лютага 2005 Дададзеная магчымасьць кіраваньня шаблёнамі ды статычнымі старонкамі
2.0 Duke 31 сьнежня 2005 Удасканаленыя інструмэнты сыстэмы кіраваньня, дададзеная магчымасьць запампоўкі выяваў
2.1 Ella 22 студзеня 2007 Выпраўленыя памылкі ў бясьпецы СКВ, дададзеныя новыя інструмэнты для рэдагаваньня кантэнту.
2.2 Getz 16 траўня 2007 Пераробленая падтрымка Atom. Дададзеная падтрымка віджэтаў для шаблёнаў .
2.3 Dexter 24 верасьня 2007 Выпраўленыя нейкія памылкі ў бясьпецы СКВ. Дададзеныя апавяшчэньні пра наяўнасьць абнаўленьняў. Поўная падтрымка Atom 1.0.
2.5 Brecker 29 сакавіка 2008 Цалкам перароблены інтэрфэйс ды панэль адміністратара.
2.6 Tyner 15 ліпеня 2008 Дададзеныя новыя функцыі.
2.7 Coltrane 11 сьнежня 2008 Цалкам пераробленая панэль адміністратара. Дададзенае аўтаматычнае абнаўленьне ядру СКВ ды ўсталёўка плягінаў.
2.8 Baker 10 чэрвеня 2009 Кераваньне тэмамі з панэлі адміністратара. Палепшаны інтэрфэйс віджэтаў.
2.9 Carmen 19 сьнежня 2009 Дададзенае пакетнае абнаўленьне плягінаў ды шмат іншых функцый.
3.0 Thelonious 17 чэрвеня 2010 Дададзены інтэрфэйс прыкладнога праграмаваньня (API).
3.1 Reinhardt 23 лютага 2011 Дададзеная адмін-панэль (адлюстроўваецца на ўсіх старонках сайту).
3.2 Gershwin 4 ліпеня 2011 Павялічана хуткасьць запампоўваньня старонак
3.3 Sonny 12 сьнежня 2011 Палепшанае адлюстраваньне старонак на пляншэтах
3.4 Green 13 чэрвеня 2012 Паляпшэньне функцыяналу наладак шаблёнаў. Інтэграцыя з Twitter
3.5 Elvin 11 сьнежня 2012 Падтрымка алюстраваньня на Retina Display, выбар колеру старонкі, новая тэма «Twenty Tvelve»
3.6 Oscar Peterson 1 жніўня 2013 Палепшана праца з рэдакцыямі публікацый, палепшанае аўтазахоўваньне ды новы ўбудаваны HTML5 мэдыя-плеер. Дададзеная новая тэма «Twenty Thirteen»
3.7 Basie 24 жніўня 2013
3.8 Parker 12 сьнежня 2013 Новы дызайн панэлі адміністраваньня сайту. Новая стандартная тэма «Twenty Fourteen».
3.9 Smith 16 красавіка 2014 Новы функцыянал перагляду віджэтаў ды новы ўсталёўнік тэмаў. Перароблены інтэрфэйс рэдагаваньня выяваў ды мэдыя.
4.0 Benny 4 верасьня 2014
4.1 Dinah 18 сьнежня 2014 Новая стандартная тэма «Twenty Fifteen».
4.2 Powell 23 красавіка 2015 Дададзеныя падтрымка эмодзі, абноўленая сыстэма плягінаў.
4.3 Billie 18 жніўня 2015 Фокус на мабільныя прылады, паляпшэньне пароляў.
4.4 Clifford 8 сьнежня 2015 Прадстаўленьне тэмы «Twenty Sixteen», палепшанае адаптаваньне выяваў.
4.5 Coleman 12 красавіка 2016 Дададзеныя інтэрактыўныя спасылкі, фарматаваньне цэтлікаў, адаптаваны перадпрагляд.
4.6 Pepper 16 жніўня 2016 Дададзеныя шрыфты, палепшанае рэдагаваньне з даданьнем праверкі інтэрактыўных спасылак і адноўленьнем кантэнту.
4.7 Vaughan 6 жніўня 2016 Новая тэма «Twenty Seventeen», падтрымка адаптыўнага відаэ, перадпрагляд PDF, налады CSS ў рэжыме перадпрагляду, паляпшэньне рэдагаваньня.
4.8 Evans 8 чэрвеня 2017 Рэжым рэдагаваньня новага пакаленьня. Дададзеныя новыя відэа-віджэты, WYSIWYG у тэкставых віджэтах. Заканчэньне падтрымкі аглядальніка Internet Explorer вэрсіяў 8, 9 ды 10.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  WordPressсховішча мультымэдыйных матэрыялаў