Volkswagen Passat
Фальксваген Пасат (ням. Volkswagen Passat) — сярэднепамерны вялікасямейны аўтамабіль вытворчасьці нямецкага канцэрна «Фальксваген». Вытрымаў 6 перааздабленьняў з 1973 году. У Эўропе выпускаецца ў Нямеччыне, Славаччыне, Бэльгіі, Гішпаніі ды Расеі. У Амэрыцы — у ЗША, Мэксыцы ды Бразыліі. У Азіі — у Індыі ды Кітаі.
Фальксваген Пасат | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | «Фальксваген» |
Іншыя назвы | Дашэр, Карат, Карсар, Квантум, Магатан, Сантана |
Гады вытворчасьці | З 1973-га |
Месца вытворчасьці | Цьвікаў ды Эмдэн (Ніжняя Саксонія, Нямеччына), Браціслава (Славаччына), Брусэль (Бэльгія), Барсэлёна (Каталёнія, Гішпанія), Калуга (Расея), Чатануга (Тэнэсі, ЗША), Пуэбля-дэ-Сарагоса (Пуэбля, Мэксыка), Сан-Паўлу (Бразылія), Аўрангабад (Махараштра, Індыя); Кітай — Нанкін (Цзянсу), Чанчунь (Цзылінь), Шанхай |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | Сярэднепамерны вялікасямейны |
Кузаў | Сэдан, унівэрсал; 4-дзьверны |
Плятформа | Фольксваген B |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | 1,4 літры, 1,8 л., 2 л.; наўпроставы ўпрыск |
Трансьмісія | 6- або 7-ступенная, ручная |
Прывад | Пярэдні |
Габарыты | |
Колавая база | 2712 мм |
Даўжыня | 4769 мм |
Шырыня | 1820 мм |
Вышыня | 1470-1516 мм |
Клірэнс | 111 мм |
Маса | 1440-1601 кг |
Поўная маса | 1990-2210 кг |
Грузападымальнасьць | 598-684 кг |
Максымальная хуткасьць | 210 км/г |
Гісторыя | |
Папярэднік | Фольксваген Тып 3, Фольксваген Тып 4, Фольксваген К70 |
Наступнік | Volkswagen Passat Lingyu |
Падобныя | Пэжо 508, Рэно Лягуна, Форд Мандэо |
Распрацоўка
рэдагавацьПасьля набыцьця Аўдзі ў 1964 годзе Фольксваген выкарыстаў яго інжынэраў для распрацоўкі пярэднепрываднага самаходу з вадзяным ахалоджваньнем на падставе Аўдзі 80, выпушчанага ў 1972 годзе.
Пакаленьні
рэдагавацьПершае
рэдагавацьВыраб першага Пасата, выгляд якога распрацаваў італьянскі дызайнэр Джарджэта Джуджара, пачалі ў 1973 годзе з 4 відамі кузава: 2- і 4-дзьверны сэдан, 3- і 5-дзьверны фастбэк. У Эўропе абсталёўваўся 2 прастакутнымі, 2 круглымі 18-сантымэтровымі або 4 круглымі 14-сантымэтровымі фарамі. Прызначася для замены састарэлых Вольксвагенаў Тыпу 3 і 4. У ім выкарыстоўваліся шэрагавыя 4-цыліндровыя 1,3- (40 кіляват або 54 конскія сілы) і 1,5-літровыя (55 кВт/74 к.с. або 63 кВт/84 к.с.) бэнзінавыя рухавікі з надгалоўкавым разьмеркавальным валам і 4-ступеневай ручной або 3-ступеневай аўтаматычнай каробкамі перадачаў. Пярэдняя Падвеска была на накіравальных стойках, задняя — зь цьвёрдым мастом на шрубавых спружынах.
Гэта — накід артыкула пра аўтамабілі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |