Жыве Беларусь (фільм)
«Жыве́ Белару́сь» (па-польску: Żyvie Biełaruś, таксама па-ангельску: Viva Belarus!) — польскі мастацкі фільм, зьняты ў лістападзе — сьнежні 2011 году ў Польшчы. Прэм’ера фільму адбылася 22 траўня 2012 году на 62-м Канскім кінафэстывалі. Вытворчасьцю фільму займалася Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў (WFDIF). У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся.
Жыве Беларусь | |
Żyvie Biełaruś | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Кшыштаф Лукашэвіч |
Сцэнарыст | Франак Вячорка, Кшыштаф Лукашэвіч |
Прадусар | |
У ролях | Зьміцер «Vinsent» Папко, Вадзім Афанасьеў, Караліна Грушка, Анатоль Кот, Павал Крыксуноў, Аляксандар Малчанаў, Дзяніс Тарасенка |
Кампазытар | Лявон Вольскі |
Апэратар | Вітальд Сток |
Мантаж | Кшыштаф Шпэтманскі |
Мастак | Андрэй Галінскі[d] |
Вытворчасьць | WFDiF |
Распаўсюд | Kino Świat[d] |
Дата выхаду | 2012 год |
Працягласьць | 98 хвілін |
Краіна | Польшча |
Мова | беларуская, расейская |
Бюджэт | 6 млн PLN (~ 1,9 млн $) |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьПа словах стваральнікаў, фільм прысьвечаны рэальным зьявам у сучаснай Беларусі, а дакладней, палітычнаму рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Асновай для фільму стала гісторыя Франака Вячоркі.
Галоўны герой фільму — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў гурт Мірона «ФорZа» выконвае кампазыцыю з палітычным падтэкстам, пасьля якога гурт правакуе натоўп на скандаваньне лёзунґу «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт разганяюць, калектыў трапляе ў сьпіс забароненых, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён ня годны да службы з-за сардэчнай недастатковасьці. У арміі Мірон трывае жорсткую дзедаўшчыну, дыскрымінацыю і ґвалт, яго зьбіваюць. У сваім блозе хлопец ананімна вядзе дзёньнік, дзе і паведамляе пра гэтыя рэаліі беларускага войска. Мірон і жаўнеры, якія падтрымліваюць яго, дакучаюць камандаваньню часткі і прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Мірон апынаецца ў цэнтры супрацьстаяньня зь дзейным палітычным рэжымам.
Вытворчасьць
рэдагавацьРэжысэрам стужкі выступіў — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысэр «Лінч», 2-і рэжысэр «Варшаўская бітва. 1920», асыстэнт рэжысэра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнару «Генэрал Ніл» і інш.). 2-і рэжысэр — Агнешка Кік і Франак Вячорка. Асыстэнты рэжысэра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка. Сцэнар быў напісаны Франакам Вячоркам і Кшыштафам Лукашэвічам.
У ролях: Караліна Грушка, Анатоль Кот, Зьміцер «Vinsent» Папко, Аляксандар Малчанаў, Раман Падаляка, Дзяніс Тарасенка, Аляксандар Памідораў, Павал Крыксуноў, Максім Каржыцкі, Павал Гарадніцкі, Вераніка Лапуцька і іншыя.
Перадпрэм’ерны паказ адбыўся на 65-м Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу 22 траўня 2012, а таксама на Бэрлінскім кінафэстывалі 9 лютага 2013 году. Прэм’ера адбылася 17 красавіка 2013 году.
Узнагароды
рэдагаваць- «Найлепшы сцэнар» на Брусэльскім кінафэстывалі (2013)[1]. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысячаў эўра на тым фэстывалі.
- Перамога ў сэкцыі «Панарама» на 38-ы Міжнародны кінафэстывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай сэкцыі вызначаюць гледачы праз галасаваньне)[2].
- Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафэстывалі «Злачынства і пакараньне» ў Стамбуле [3]
- «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафэстываль гістарычных і вайсковых фільмаў у Варшаве(2013)[4]
- «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сымпатыяў»— Міжнародны кінафэстываль GAFFA ў Вене (2013)[5]
- Official Selection — Міжнародны кінафэстываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013)
- Official Selection — Міжнародны кінафэстываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнар» на Брусэльскім кінафэстывалі Радыё Свабода
- ^ «Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафэстывалі Радыё Свабода, 14 верасьня 2013
- ^ «Жыве Беларусь!» — гран-пры на кінафэстывалі ў Стамбуле Радыё Свабода, 19 верасьня 2013
- ^ «Жыве Беларусь!» получил золотую саблю на фестивале в Варшаве.
- ^ У Вене фільм «Жыве Беларусь!» рэклямуюць цытатамі Гётэ.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- http://www.filmpolski.pl/fp/index.php/1231223
- http://www.stopklatka.pl/film/film.asp?fi=94127&sekcja=mmedia&mi=18031(недаступная спасылка)
- http://www.youtube.com/watch?v=QseBzQiSXcY
- https://web.archive.org/web/20130219052839/http://multikino.pl/filmy/zywie-bielarus/
- http://kultura.gazeta.pl/kultura/5,114438,13396260,Mroczny_thriller_w_slusznej_sprawie__Tworca__Linczu_.html?i=2