Verbum
Verbum — альбом гурта «Стары Ольса». Запісаны ў 2002 годзе. Назва Verbum перакладаецца з латыні як «слова».
Verbum | ||
---|---|---|
Альбом «Старога Ольсы» | ||
Выдадзены | 2002 | |
Жанр | фольк | |
Храналёгія «Старога Ольсы» | ||
Вір (2001) |
Verbum (2001) |
Шлях (2003) |
Старыя мэлёдыі на даўно забытых інструмэнтах, старыя словы даўно змоўклых моваў пераносяць у гарады і замкі сярэднявечнай Беларусі, дзе чутны гоман ратушнай плошчы, тлум прыдворнага балю, задуменныя баляды і ўзьнёслыя паэмы.
У дыску запісаныя ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасьці: «Слова пра паход Ігаравы» (на стараславянскай мове пад гусьлі), «Песьня пра зубра» (на лацінскай пад лютню), «Статут Вялікага княства Літоўскага» (на старабеларускай пад дуды), а таксама «Пан Тадэвуш» (на польскай пад колавую ліру). Вашай увазе таксама беларуская музыка XVI стагодзьдзя: творы Войцеха Длугарая і «Ягелонскі рукапіс». Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэньні старых інструмэнтаў — лютня і дуда, варган і мандаліна, дуда і гусьлі, гусьлі і лютня, і шмат іншага.
Зьмест
рэдагаваць- «Конскі бранль» (сярэднявечны танец) (4:55)
- «Курган» (3:24)
- Ягелонскі рукапіс. XVI стагодзьдзе («Полацкі сшытак») (2:45)
- «Слова пра паход Ігаравы». XII стагодзьдзе (11:24)
- Танец «Баторый». Войцех Длугарай. 1580-я гг. (1:42)
- «Паход» (3:45)
- «Песьня пра зубра». Мікола Гусоўскі. 1522 г. (5:14)
- Песьня. Войцэх Длугарай. 1580-я гг. (1:34)
- «Анёл» (латыскі народны танец) (2:50)
- «Зварот да Караля». Леў Сапега. 1588 г. (Віленскі замак) (4:56)
- «Там за халмом» (3:30)
- «Выправа» (сярэднявечны танец) (2:21)
- «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.» (ратушная плошча) (5:03)
- Каралеўскі прывілей
- Зварот Льва Сапегі да саслоўяў
- «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.» (ратушная плошча) (5:03)
- разьдзел 1. артыкул 1
- разьдзел 3. артыкул 1
- «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.» (ратушная плошча) (7:14)
- разьдзел 3. артыкул 2
- разьдзел 3. артыкул 3
- разьдзел 3. артыкул 12
- «Шлях» (4:22)
- «Пан Тадэвуш». Адам Міцкевіч. 1834 г. (3:42)
- «Бранль» (сярэднявечны танец) (3:40)
Удзельнікі
рэдагаваць- Зьміцер Сасноўскі — дуды, гусьлі, лютня, варган, бубен
- Алесь Чумакоў — гусьлі, колавая ліра, мандаліна, сьвісток, бубен
- Кася Радзівілава — флейта, блёк-флейта
- Ільля Кубліцкі — лютня, гітара, мандаліна.
- Андрэй Апановіч — барабаны, бонг, бубны.
- Ідэя — Зьміцер Сасноўскі
- Запіс — А. Шаўцоў
- Дызайн — Ю. Лупіненка
- Пераклад — А. Бурсаў
- Арганізацыйная падтрымка — МГА Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
- Навуковыя кансультанты — А. Каляда, Алесь Жлукта, Вінцук Вячорка
- У аздабленьні альбома выкарыстаныя выявы «Полацкага Евангельля» XII ст. і «Радзівілаўскага летапісу» XVI ст.