Tallink
AS Tallink Grupp — эстонская суднаходная кампанія з штаб-кватэрай у Таліне, якая займаецца круізнымі й паромнымі перавозкамі ў акваторыі Балтыйскага мора. Асноўныя маршруты пралягаюць паміж Эстоніяй, Швэцыяй, Фінляндыяй і Латвіяй. Бізнэс-мадэль кампаніі ўключае прадастаўленьне паслуг пасажырскіх і грузавых перавозак, турыстычных пакетаў у партовых гарадах і паслуг duty-free закупаў на борце ўласных паромаў. Па стане на 2013 г. Tallink займаў 11 месца сярод самых буйных duty-free апэратаў у сьвеце з абаротам болей за $300 млн.[1]
Тып | Публічная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 1989 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Талін, Эстонія |
Ключавыя фігуры | Эн Пант, Андрэс Хунт |
Галіна | Марскія перавозкі |
Абарачэньне | ▼942 млн.эўра (2013) |
Чысты прыбытак | ▼43 млн.эўра (2013) |
Лік супрацоўнікаў | 6 942 чалавек (2013) |
Гісторыя
рэдагавацьКампанія вядзе сваё існаваньне ад 1989 г., калі савецкая Эстонская судаходная кампанія (праз ангельскамоўны акронім больш вядомая як ESCO) і фінская Palkkiyhtymä Oy утварылі сумесны праект для рэгулярных пасажырскіх перавозак паміж Хэльсынкі й Талінам. Дзеля гэтых мэтаў партнэрамі быў набыты паром Scandinavian Sky, які з наступнага году выйшаў на маршрут пад назвай Tallink. У 1993 фіны прадалі свае акцыі ў праекце, і кампанія сталася цалкам эстонскай.
9 сьнежня 2005 г. Tallink упершыню разьмясьціў свае акцыі на Талінскай фондавай біржы (тызер TAL1T). У 2006 годзе кампанія набыла свайго фінскага канкурэнта Silja Line, набыўшы статус найбуйнейшага пасажырскага паромнага апэратара ў Балтыйскім моры.