Талінская фондавая біржа

Талінская фондавая біржафондавая біржа ў Таліне, Эстонія, якая ўваходзіць да біржаў NASDAQ OMX Group. Галоўным фондавым індэксам біржы быў TALSE, пазьней перайменаваны ў OMX Tallinn. Біржа ёсьць адзіным рэгуляваным другасным рынкам каштоўных папераў у Эстоніі. Выкарыстоўвае гандлёвыя плятформы INET і SAXESS, якімі адначасова апэруюць біржы Швэцыі, Фінляндыі, Даніі, Ісьляндыі, Латвіі і Летувы.

Талінская біржа была створана ў красавіку 1995 г. на базе Эстонскага цэнтральнага дэпазыторыю каштоўных папераў высілкамі 10 камэрцыйных банкаў, 9 брокерскіх фірмаў і некаторых дзяржаўных установаў (Банку Эстоніі і Міністэрства фінансаў). Першы гандлёвы дзень адбыўся 31 траўня 1996 г., а індэкс упершыню быў падлічаны 3 чэрвеня 1996 г. Тады ў лістынг трапілі каштоўныя паперы ад 11 эмітэнтаў.

У красавіку 2001 г. стратэгічнае кіраўніцтва біржай перайшло да фінскай HEX Group, якая ў 2003 г. зьлілася з швэдзкай OM, утварыўшы разам новую біржу OMX. У 2008 г. празь зьліцьцё OMX з NASDAQ Талінская фондавая біржа перайшла пад кантроль NASDAQ OMX.

Працоўныя часы біржы: 9:00-17:30.

Кампаніі, акцыямі якіх гандлююць на біржы

рэдагаваць

Паводле стану на красавік 2015 .

Галоўны сьпіс

рэдагаваць
  • Arco Vara (тызэр ARC1T)
  • Baltika (BLT1T)
  • Ekspress Grupp (EEG1T)
  • Harju Elekter (HAE1T)
  • Merko Ehitus (MRK1T)
  • Nordecon (NCN1T)
  • Olympic Entertainment Group (OEG1T)
  • PRFoods (PRF1T)
  • Silvano Fashion Group (SFG1T)
  • Skano Group (SKN1T)
  • Tallink Grupp (TAL1T)
  • Tallinna Kaubamaja Grupp (TKM1T)
  • Tallinna Vesi (TVEAT)

Другасны сьпіс

рэдагаваць
  • Pro Kapital Grupp (PKG1T)
  • Trigon Property Development (TPD1T)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць