Resident Evil 4 (гульня, 2023)
Resident Evil 4 (у Японіі вядома як Biohazard RE:4 ) — кампутарная гульня, у жанрах survival horror і шутэра ад трэцяй асобы, распрацаваная студыяй Consumer Games Development Division 1 і якая выдаецца Capcom. Зьяўляецца пераробкай аднайменнай гульні 2005 года – шостае ў асноўнае сэрыі Resident Evil (дзьве папярэднія гульні – Resident Evil Zero і Resident Evil Code: Veronica). Выпуск для Windows, PlayStation 4, PlayStation 5 і Xbox Series X/S быў выпушчаны 24 сакавіка 2023 года[2].
Resident Evil 4 | |
Лягатып | |
Дата выпуску | 24 сакавіка 2023 |
---|---|
Дата анансаваньня | 2 чэрвеня 2022[1] |
Жанр | survival horror |
Ліцэнзія | платная ліцэнзія[d] |
Сэрыя | Resident Evil[d] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Capcom |
Выдавец | Capcom |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова, француская мова, італьянская мова, нямецкая, гішпанская мова, арабская мова, японская мова, карэйская мова, партугальская, расейская мова, спрошчаная кітайская[d] і вэньянь[d] |
Дызайнэр | Хідэхіра Гідо |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | RE Engine[d] |
Плятформа | |
Рэжымы | Аднаасабовая гульня |
Носьбіт | дыск Blu-ray[d], лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d] |
Кіраваньне | клявіятура кампутара[d], кампутарная мыш, геймпэд[d] і дотыкавы экран[d] |
Афіцыйны сайт | |
Resident Evil 4 у Вікісховішчы |
Сюжэт
рэдагавацьГулец кіруе амэрыканскім урадавым агэнтам Леонам Скотам Кэнэды, які выконвае місію па выратаваньню Эшлі Грэм, дачкі прэзыдэнта Злучаных Штатаў, з гішпанскае вёскі, дзе кіруе Лос-Ілюмінадос, жорсткі культ, які падпарадкоўваецца старажытнаму паразыту.[3]
Гульнявы працэс
рэдагавацьЯк і ў арыгінальнае гульні, і ў пераробках Resident Evil 2 і Resident Evil 3, у пераробцы Resident Evil 4 будзе гэймплэй шутэра ад трэцяе асобы "праз плячо". У рэклямных заявах стваральнікі пазыцыянуюць пераробку як гульню, якая будзе страшнешая, чым арыгінал, з больш напружанай атмасфэрай, больш жахлівым дызайнам персанажаў і больш цёмнымі, палепшанымі фонамі.[4]
Адносна арыгінальнае гульні, гэймплэй часткова зьведаў зьмены. Падобна пераробцы другой часткі, нож становіцца больш сытуатыўнай зброяй: па заканчэньні запасу трываласьці ляза, ён можа прыйсьці ў непрыдатнасьць, аднак Лявон заўсёды можа знайсьці ці купіць у гандляра новы. Акрамя гэтага, з дапамогай нажа можна імгненна адбіцца ад ганадо пры захопе ў рукапашнай, парыраваць іх удары і кідкі, імгненна дабіць суперніка са сьпіны (ўтоенае забойства) ці пакуль той ляжыць. Пераключэньне паміж зброяй стала больш інтуітыўным і не патрабуе ўручную перамыкацца на яго ў інвентары, а ў гранат зьявілася візуальнае падсьвятленьне перад кідком.
Акрамя гэтага, была пашырана сыстэма крафтынгу: калі ў арыгінальнае гульні гэтая функцыя абмяжоўвалася зьмешваньнем траў для атрыманьня лекаў, то ў пераробцы таксама стала даступна выраб новых патронаў пры зьмешваньні пораху.
Распрацоўка
рэдагавацьПаведамляецца, што распрацоўка гульні пачалася прыкладна ў 2018 годзе пад кіраўніцтвам студыі M-Two. Затым, у студзені 2021 года, Capcom узяла на сябе распрацоўку гульні пад кіраўніцтвам студыі Consumer Games Development Division 1, і "многія члены каманды", якія працавалі над пераробкай Resident Evil 2, вярнуліся да працы над гэтай гульнёй. Пасля яе анонсу Capcom заявіла, што гульня распрацоўваецца "шляхам пераасэнсаваньня сюжэтнай лініі гульні пры захаваньні сутнасьці яе напрамку, мадэрнізацыі графікі і абнаўленьня элемэнтаў кіраваньня да сучаснага штандарту". Прадусар Ёсіякі Хірабаясі абяцаў, што пасьля скаргаў на відэа гульнявога працэсу эфекты дажджу будуць выпраўленыя да выхаду рэмейку.
Выпуск
рэдагавацьВыпуск для PlayStation 5, Xbox Series X/S і Windows, а таксама з падтрымкай PlayStation VR2 заплянаваны на 24 сакавіка 2023 года. У рамках прэзэнтацыі Tokyo Game Show было абвешчана, што пераробка таксама выйдзе на кансоль папярэдняга пакаленьня PlayStation 4 .
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.polygon.com/23152449/resident-evil-4-remake-release-date-capcom
- ^ Michael McWhertor (2022-06-02) Resident Evil 4 remake announced, coming March 2023
- ^ Resident Evil 4 remake with reimagined storyline for PC, PS5 and Xbox Series X/S due March 2023 2022-06-02 г. Праверана 2022-07-16 г.
- ^ Blake Hester (2022-06-13) Here's Your First Look At Resident Evil 4 Remake Gameplay
Спасылкі
рэдагаваць- residentevil.com/re4 — афіцыйная бачына Resident Evil 4