Capcom Co., Ltd. (па-японску: 株式会社カプコン Кабусікі-гайся Капукон) — японская карпарацыя, адна з буйнейшных у сьвеце разробнікаў і выдаўцоў компутарных гульянў, са штаб-кватэрай ў месту Осака. Карпарацыя была заснавана ў 1979 годзе пад назваю Japan Capsule Computers, як кампанія па вытворчасьці й дыстрабуцыі электронных гульнявых машынаў. Сёньнешняя назва — гэта абрывіятура ад Capsule і Computers. На прыстаўкі 3-4 пакаленьня кампанія стварала гульні па матывах мульфільмаў Walt Disney.

Штаб-кватэра карпарацыі ў Осацы

На сёньняшні дзень кампанія вядомая як уладальнік некалькіх буйных гульнявых франшызаў, сярод якіх: Resident Evil, Devil May Cry, Street Fighter, Mega Man, Lost Planet, Monster Hunter і Ace Attorney.

Capcom таксама актыўна працуе, як выдавец і лакалізатар заходніх прадуктаў на ўсходзе, прыкладам можа быць «X2» ад Team 17 і Grand Theft Auto.

Студыі Capcom

рэдагаваць

Кожная студыя Capcom — гэта распрацоўнік, які стварае гульні пад лэйблам Capcom. Студыі падзелены на розныя сэкцыі і пранумараваны, за выключэньнем незалежных Clover Studio (больш не існуючай) і Flagship, заснаванай Capcom у Японіі.

  • Consumer Games Development Division 1 (ранее Capcom R&D Division 1) — асноўная студыя Capcom. Адказна за сэрыі гульянў Resident Evil, Devil May Cry, Marvel vs. Capcom, Mega Man і інш.
  • Consumer Games Development Division 2 (ранее Capcom R&D Division 2) — адказна за Ace Attorney, Monster Hunter и Street Fighter.
  • Mobile Online Development Division — адказна за сеціўныя й мабільныя гульні.
  • K2 — сумесная асноўная студыя ў распрацоўцы відэагульняў. Была набыта ў 2008 годзе.
  • M-Two — новая студыя кампаніі, заснаваная сузасноўнікам PlatinumGames Тацуёй Мінамі. Адказны за распрацоўку Resident Evil 3 (2020).

Філіялы і зьвязаныя карпарацыі

рэдагаваць
  • Capcom Entertainment, Inc.
  • Capcom USA, Inc. заснавана ў Каліфорніі як афіцыйны філіял Capcom у Паўночнай Амэрыцы ў жніўні 1985 года.
  • Capcom Studio 8, Inc. заснавана як R&D адзьдзел Capcom USA, Inc. у чэрвені 1995. Студыя была зачынена ў 2006 годзе.
  • Capcom Asia Co., Ltd. заснавана ў Ганконгу як афіцыйны азіяцкі філіял Capcom у 1993 годзе.
  • Capcom Eurosoft Ltd. заснавана ў Аб’яднаным Каралеўстве як афіцыйны эўрапейскі філіял Capcom у ліпені 1998 года.
  • KOKO Capcom Asia Co., Ltd. — афіцыйны паўднёвакарэйскі філіял Capcom, заснаваны ў ліпені 2001 года.
  • Suleputer была заснавана для гандлю і дыстрыбуцыі гульняў і спадарожных тавараў (кніг, музыкі, анімэ і т.д. в.) у Азіі. Назва паходзіць ад Capsule Computer .
  • Captron Co., Ltd. заснавана для кіраваньня справамі нерухомасці.
  • Flagship Co., Ltd. — Студыя, якая стварыла «Onimusha» і « Zelda» на Game Boy Color і Game Boy Advance, якая выпусціла " The Legend of Zelda: The Minish Cap ".
  • Capcom Charbo Co., Ltd. заснавана для кіравання арэндай і эксплуатацыяй электронных гульнявых машын.
  • CE Europe Ltd. была заснавана ў Лондане ў лістападзе 2002.
  • CEG Interactive Entertainment GmbH была заснавана ў Нямеччыне ў лютым 2003 года.
  • Nude Maker Co., Ltd. — Студыя, якая стварыла Clock Tower 1, 2 і Steel Battalion для PlayStation і Xbox .
  • Clover Studio Co., Ltd. — Студыя, заснаваная ў Осацы ў ліпені 2004 года і распушчаная ў сакавіку 2007 года. Яна распрацавала серыі " Viewtiful Joe ", " Okami " і " God Hand ".
  • SEEDS Inc. створана з былых супрацоўнікаў Clover Studio.
  • Nickel City — ланцуг відэааркад, аднойчы набытая Capcom і пазьней прададзеная ў 2004 году.
  • Capcom Interactive Canada — адзьдзел Capcom, арыентаваны на распрацоўку гульняў пад мабільныя плятформы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць