Народны Альбом
(Перанакіравана з «Narodny Albom»)
Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фэстывалі «Рок-каранацыя-97» прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты году». 18 сьнежня 2007 году на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выданьня складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 году. Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу Народнага Альбому зьявіліся ідэі запісаць асобны альбом патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут», а таксама ідэя гурту «Крамбамбуля»[1].
Народны Альбом | ||
---|---|---|
Складанка розных выканаўцаў | ||
Выдадзены | 1997 | |
Працягласьць | 62:10 | |
Выдавец | Ковчег БМАgroup (перавыданьне) |
Зьмест
рэдагаваць№ | Назва | сьпеў | Працягласьць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Пад прыгнётам панскім» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 2:30 | ||||||
2. | «Маладое піва» | Лявон Вольскі | 2:10 | ||||||
3. | «Ать-два левой» | Лявон Вольскі | 0:40 | ||||||
4. | «Край ты мой, край» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 2:10 | ||||||
5. | «Матка Боска Вострабрамска» | Вераніка Круглова | 3:00 | ||||||
6. | «Эх, змагаліся…» | Лявон Вольскі | 1:30 | ||||||
7. | «Кантрабандыст» | Кася Камоцкая | 3:00 | ||||||
8. | «Два польскіх шпіёны» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 3:45 | ||||||
9. | «Настаўнік Рагойша» | Лявон Вольскі | 2:40 | ||||||
10. | «Lomir zich iberbetn» | Аляксандар Памідораў | 3:25 | ||||||
11. | «Крэўская полька» | Лявон Вольскі | 1:15 | ||||||
12. | «Я, дажалю, ня пан» | Лявон Вольскі | 3:10 | ||||||
13. | «Адэлька» | Лявон Вольскі | 2:25 | ||||||
14. | «Аргентынскае танга» | Зьміцер Вайцюшкевіч | 2:50 | ||||||
15. | «Мой паляўнічы» | Кася Камоцкая | 2:00 | ||||||
16. | «Юзік» | Лявон Вольскі | 1:10 | ||||||
17. | «Казік» | Лявон Вольскі | 1:55 | ||||||
18. | «Бойка на лузе» | Лявон Вольскі | 1:55 | ||||||
19. | «Ja spiewam po polsku» | Лявон Вольскі | 1:30 | ||||||
20. | «Аліцыя» | Кася Камоцкая | 2:50 | ||||||
21. | «Ать-два правой» | Лявон Вольскі | 1:20 | ||||||
22. | «ЛаЛаЛаЛа» | Лявон Вольскі | 1:50 | ||||||
23. | «Дарагія маі масквічы» | Кася Камоцкая | 1:05 | ||||||
24. | «Надзенька» | Мікола Трус | 2:30 | ||||||
25. | «Сьнежань, студзень і люты» | Ірына Курапаткіна | 2:40 | ||||||
26. | «Майская песьня» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 3:30 | ||||||
27. | «Простыя словы» | Лявон Вольскі | 3:25 | ||||||
62:10 |
Удзельнікі
рэдагаваць- Міхал Анемпадыстаў: ідэя і канцэпцыя альбома, тэксты — збор і апрацоўка, укладаньне альбому, графічны дызайн, рэчытатыў (7), дадатковы сьпеў (26)
- Лявон Вольскі: канцэпцыя альбома, сьпеў (1-4, 6, 8, 9, 11-13, 16-19, 21, 22, 26, 27), дадатковы сьпеў (20), рэчытатыў (7), акустычная гітара (2, 4, 6, 11-13, 16, 17, 19, 22, 26), электрычная гітара (25), бас-гітара (11), бубны (11), Kurzweil-2000 (1, 2, 5, 7, 8, 20, 25)
- Кася Камоцкая: канцэпцыя альбома, сьпеў (1, 4, 7, 8, 15, 20, 23, 26), акустычная гітара (15, 23)
- Анатоль Додзь: канцэпцыя альбома, гукарэжысура (1-14, 16-23, 25-27), мастэрынг, укладаньне альбому, дадатковы сьпеў (21)
- Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі: гукарэжысура (10, 15, 24), дадатковы сьпеў (2, 3, 13, 26), голас камісара (3, 21)
- Зьміцер Вайцюшкевіч: сьпеў (14), клярнэт (10), флейта (5, 22), Kurzweil-2500 (14)
- Вераніка Круглова: сьпеў (5)
- Ірына Курапаткіна: сьпеў (25), дадатковы сьпеў (23, 26), рытмовае плясканьне (18)
- Аляксандар Памідораў: сьпеў (10), акустычная гітара (10), дадатковы сьпеў (13)
- Inkognito: сьпеў (24)
- Сяргей Ахрамовіч: баян «Мелодия» (2, 11, 13, 22, 26), дадатковы сьпеў (2, 20, 21, 26)
- Юлія Глушыцкая: віялянчэль (4, 7)
- Алег «Алезіс» Дземідовіч: бубны (4, 11-13, 22, 26, 27), дадатковы сьпеў (22)
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара (4, 11-13, 22, 26)
- Піт Паўлаў: акустычная гітара (12, 27), дадатковы сьпеў (22)
- Слава Корань: электрычная гітара (8), дадатковы сьпеў (8)
- Дзяніс Архіпаў: кантрабас (10)
- Вольга Бабак: дадатковы сьпеў (9, 26), рытмовае плясканьне (18)
- Вольга Караткевіч: дадатковы сьпеў (9, 26)
- Генадзь Кесьнер: дадатковы сьпеў (2, 3, 20, 21, 26)
- Алесь Ляшкевіч: дадатковы сьпеў (3, 21, 26)
- Юры Каролік: дадатковы крык (2, 26)
- Каймар Ягер: фота
- Кляўс Зэмдэта: мадэль
- Ўлад Казаноўскі: графічны дызайн
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Супольны музычны праект, які зьявіўся на сьвет дзякуючы Міхалу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома й амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-х: N.R.M., ULIS, Новае Неба й іншыя.
- На некаторых перавыданьнях песьня «Надзенька» замененая на іншую.
- Ёсьць меркаваньне, што песьня «Казік» напісаная на матыў песьні «Twist and Shout», вядомай у выкананьні гурту The Beatles. Але больш верагодна, што вытокам была песьня «La Bamba», вядомая ў выкананьні Ritchie Valens, а таксама гурту Los Lobos, кавэр-вэрсіяй якой, дарэчы, і зьяўляецца «Twist and Shout».
- «Lomir zich iberbetn» (па-беларуску: давайце памірымся) — народная габрэйская песьня.
- Песьня «ЛаЛаЛаЛа» да выхаду «Народнага альбому» ўвайшла ў аднайменны першы альбом N.R.M..
- У песьні «Два польскіх шпіёны» сьпяваецца пра Болека ды Лёлека, прататыпам якіх сталі пэрсанажы мультфільма 1960-х гадоў.
- Каймар Ягер ды Кляўс Зэмдэта служылі ў войску разам зь Міхалам Анемпадыставым.
- Запіс альбому быў зроблены на студыі Радыё 101,2 у лістападзе 1996 — сьнежні 1997. Удзел у рэалізацыі праекту браў фонд «Наша Ніва». Альбом быў выдадзены фірмай «Ковчег» у 1997 годзе.
- Лявон Вольскі разам зь Міхалам Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, грунтуючыся на пэрсанажах, якія сустракаюцца ў альбоме (апублікаваная ў 2000 годзе па-польску[2] і ў 2002 годзе па-беларуску). У 2001 годзе п’есу паставіў Уладзімер Колас зь ліцэістамі Беларускага гуманітарнага ліцэя, а ў 2008 годзе адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма «Дзёньнік „Народнага альбома“»[3].
- Андрэй Хадановіч выконваў кавэр на песьню «Простыя словы».
- 11 красавіка 2004, 18 сьнежня 2007 ды 2-3 сьнежня 2008 году прайшлі канцэрты «Народны альбом»[4]. Гурт N.R.M. часьцяком выконваў на сваіх канцэртах шэраг песень з «Народнага альбому», у тым ліку песьню «Надзенька». Гэта можа падказваць, што пад інкогніта хаваўся Лявон Вольскі. Паводле іншых зьвестак, яе выканаўцам на альбоме быў выкладчык з катэдры славістыкі філфаку БДУ Мікола Трус[5]. На песьню «Надзенька» таксама зьняты відэакліп.
- Песьня «Край ты мой, край» увайшла ў «Незвычайны канцэрт» рэж. Юрыя Хашчавацкага.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лявон Вольскі П’янству-бой! // Студэнцкая думка. — 1999. — № 4.
- ^ INFA — Narodny Albom (Народны Альбом) Архіўная копія
- ^ «Народны альбом» увасобілі ў кіно Радыё Свабода
- ^ «Народны альбом» вяртаецца! // KP.RU(недаступная спасылка) 20 ноя 2008 (рас.)
- ^ Сяргей Будкін. 1997. Пачатак «супольнасьці», Праект «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу»