Mars
Mars, Incorporated — амэрыканская харчовая кампанія. Штаб-кватэра — у горадзе Маклін, штат Вірджынія.
Тып | прыватная кампанія[d] |
---|---|
Заснаваная | 1911[1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | гатаваньне ежы[d] |
Прадукцыя | Mars[d], Snickers, кандытарская прадукцыя, шакаладны батончык[d], мятнае дражэ[d], цукерка, напой, корм для хатніх жывёл[d] і Twix[d] |
Лік супрацоўнікаў | |
Даччыныя кампаніі | Banfield Pet Hospital[d], Wrigley Company[d], Pedigree Petfoods[d], Mars (France)[d], Mars (United Kingdom)[d], Iams[d] і Mars Chocolat France[d] |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў 1911 годзе Франклінам Клерэнсам Марсам (1884—1934; ён разам з жонкай пачаў прадаваць сьмятанкавую карамэль). У 1920 годзе кампанія распрацавала першы з сваіх шакалядных батончыкаў — «Мілкі Ўэй», у 1923 годзе — «Марс».
Фінансаваньне рэжыму Лукашэнкі
рэдагавацьПаводле аналізу рэклямных ролікаў на прапагандысцкіх тэлеканалах рэжыму Лукашэнкі, праведзенага 15—21 лістапада 2021 году кампаніяй НКА Libereco і Прафэсійным зьвязам беларусаў у Вялікай Брытаніі, Mars займаў першае месца колькасьцю разьмешчанай платнай рэклямы, чым фактычна працягваў фінансаваць тэлеканалы Лукашэнкі за кошт рэклямных сродкаў, нягледзячы на шматлікія задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[4].
Русіфікацыя Беларусі
рэдагавацьУ жніўні 2022 году карпарацыя афіцыйна адмовілася прадубляваць па-беларуску ўжо наяўную на расейскай мове інфармацыю на сваёй прадукцыі, прызначанай да продажу ў Беларусі[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ^ Open Funder Registry — doi:10.13039/100007246
- ^ https://web.archive.org/web/20170531165611/http://www.mars.com/global/about.aspx
- ^ Western companies continue to advertise heavily on Lukashenko’s TV stations, Libereco, 6.12.2021.
- ^ Карпарацыя MARS адмовілася беларусізавацца — корм для катоў і сабак, жуйка і батончыкі для людзей будуць безь беларускай мовы на ўпакоўках, Радыё Свабода, 4 жніўня 2022 г.