Manic Miner

відэагульня 1983 року

Manic Minerанг. — «маніякальны шахцёр») — плятформавая кампутарная гульня, створаная Мэт’ю Сьмітам і выдадзеная ў 1983 року Bug-Byte. Першапачаткова распрацаваная для плятформы ZX Spectrum, пазьней перанесеная на мноства разнайстайных плятформаў і гульнявых кансоляў.

Manic Miner
Дата выпуску 1983
Жанр плятформавая гульня
Стваральнікі
Распрацоўнік Мэт’ю Сьміт
Выдаўцы Bug-Byte[d], Software Projects[d] і Amsoft[d]
Тэхнічныя дэталі
Плятформы ZX Spectrum, Amiga, Amstrad CPC, BBC Micro, Commodore 16, Commodore 64, DOS, Dragon 32/64, Game Boy Advance, Microsoft Windows, Mobile phones, MSX, Oric 1, SAM Coupé, MTX
Рэжым адзінаасобная гульня
Носьбіты кампактная касэта[d]
Кіраваньне
Manic Miner у Вікісховішчы

Гульня стала першай у сэрыі пра шахцёра Ўільлі і адной зь першых у жанры плятформавых гульняў. У 1984 і 1985 выйшлі яе працягі — Jet Set Willy і Jet Set Willy II.

Гульнявы працэс

рэдагаваць

Гульня мела выбітныя для свайго часу магчымасьці: музычнае суправаджэньне і гукавыя эфэкты, выдатны гульнявы працэс і маляўнічую графіку, няблага распрацаваную з улікам графічных абмежаваньняў ZX Spectrum.

Manic Miner стаў першай гульнёю для ZX Spectrum зь біпэрным музычным суправаджэньнем — гэта патрабавала пастаянных рэсурсаў працэсара і раней лічылася немагчымым. Аднак гэтая функцыя была рэалізаваная дзякуючы пастаяннаму пераключэньню часу CPU паміж музыкай і гульнёй (пра што сьведчыць «заіканьне» мэлёдыі ў інтэнсыўныя моматны). У якасьці музычнай дарожкі быў абраны ўрывак «У пячоры горнага караля» з твору Эдварда Грыга для п’есы Генрыка Ібсэна «Пэр Гюнт». Музыка, што грае на галоўнай застаўцы гульні — варыяцыя «Над сінім Дунаем» Ёгана Штраўса.

Займаючыся падземнай здабычай, шахцёр Ўільлі выпадкова натрапіў на стары, забыты шыхт капальні. Працягнуўшы вышукі, ён адкрыў сьляды забытай цывілізацыі, якая значна пераўзыходзіць нашую. З дапамогай робатаў яна праводзіла шахцёрскія працы глыбока пад зямлёю, шукаючы матэрыялы, неабходныя для яе разьвітае прамысловасьці. Пасьля стагодзьдзяў спакою і дастатку гэтая цывілізацыя была зьнішчаная вайною і зьнікла ў нэтрах мінуўшчыны, а мэханізмы стаялі пакінутыя. Аднак горназдабываючыя робаты ўвесь гэты час працягвалі працу, скапіўшы незьлічонае багацьце шляхетных мэталяў і мінэралаў. Ўільлі ўсьведамляе, што гэта ягоны шанец.

У гульні налічваецца 20 пячораў, у кожнай зь якіх шахцёр Ўільлі мусіць сабраць мігцячыя аб’екты перш, чым скончыцца запас тлену. Сабраўшы ўсе аб’екты, неабходна зайсьці ў мігцячы партал, каб перанесьціся ў наступную пячору. Пры гэтым трэба пазьбягаць сустрэчы з ворагамі, якія рухаюцца па прадвызначаных траекторыях з пастаяннай хуткасьцю. Ўільлі можа загінуць і пры падзеньні з занадта вялікай вышыні, таму трэба ўлічваць і блізкасьць да ворагаў, і спосабы адыходу.

На пачатку гульні Ўільлі мае тры жыцьці. За кожныя набраныя 10 000 пунктаў дадаецца дадатковае жыцьцё.

Успрыняцьце

рэдагаваць

У сакавіцкім выданьні часопісу «Computer & video games» 1983 року Manic Miner атрымаў узнагароду «Залаты джойстык» за лепшую гульню аркаднага жанру, і па выніках року заняў трэцяе месца ў гэтай намінацыі[1].

У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 6-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў і 25-е — па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[2].

У 2004 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 1-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ The Golden Joystick Awards // Computer & video games. — сакавік 1984. — В. 29. — С. 15.
  2. ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
  3. ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць