У пячоры горнага караля

Твор Эдварда Грыга

«У пячо́ры го́рнага караля́» (па-нарвэску: I Dovregubbens hall) — урывак аркестравае музыкі кампазытара Эдварда Грыга для шостай сцэны другога акту Ібсэнавае п’есы «Пэр Гюнт». Уся мэлёдыя займае ня больш за 3 хвіліны, аднак (а можа быць і дзякуючы гэтаму) гэты ўрывак стаў вельмі пазнавальнай тэмай і быў аранжаваны шматлікімі выканаўцамі.

Твор выконваецца падчас уваходу асноўнага пэрсанажа п’есы, Пэра Гюнта, у «каралеўскую залю Старога з Доўрэ (горнага караля)», поўную прыдворных троляў, гномаў і гоблінаў.

 
2-я частка тэмы

Тэма пачынаецца павольна і ціха ў ніжэйшых рэгістрах аркестра, выконваецца сьпярша на віялянчэлях, кантрабасах і фаготах. Праз пэўны час у тэму пакрысе ўплятаюцца адрозныя ўзыходзячыя ноты, але транспазаваныя на квінту ўверх (да фа-дыез мажору, дамінантнае функцыі), і дадаюцца іншыя інструмэнты.

Дзьве групы інструмэнтаў пачынаюць сыходзіцца і разыходзіцца на розных актавах, пакуль у выніку не «сутыкаюцца» на адным тоне. Тэмп паступова паскараецца да прэстысыма напрыканцы, а сама музыка становіцца гучнай і шалёнай.

Тэкст песьні ў «Пэр Гюнце»

рэдагаваць
(Прыдворныя тролі): Slagt ham! Kristenmands søn har dåret
Dovregubbens veneste mø!
Slagt ham!
Slagt ham!
(троль-імп): Må jeg skjære ham i fingeren?
(іншы троль-імп): Må jeg rive ham i håret?
(троліха): Hu, hej, lad mig bide ham i låret!
(троль-вядзьмак з конаўкай): Skal han lages til sod og sø?
(іншы троль-вядзьмак, з нажом для мяса): Skal han steges på spid eller brunes i gryde?
(Горны кароль): Isvand i blodet!
Забіць яго! Хрысьціянскі сын ачараваў
Найцнатлівейшую дачку Горнага караля!
Забіць яго!
Забіць яго!
Можна рубануць яму па пальцах?
Можна пацягаць яго за космы?
У, гэй, дайце мне ўкусіць яго за ляжкі!
Зварыць зь яго булён і падаць мне?
Пасмажыць яго на ражне ці патушыць у чыгунку?
Асьцюдзіце крывю!

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць