«Your Sinclair» (па-беларуску: Ваш Сынклэр; скарочана YS) — ангельскае друкаванае выданьне ў фармаце часопісу, прысьвечанае кампутару ZX Spectrum.

Your Sinclair
Тэматыка ZX Spectrum
Пэрыядычнасьць штомесячнік
Краіна Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Выдавец Dennis Publishing
Future Publishing
Галоўны рэдактар Роджэр Манфард (1984-85)
Кэвін Кокс (1985-87)
Тэрэза Моган (1987-89)
Мэт Белбі (1989-91)
Эндзі Айд (красавік — лістапад 1991)
Эндзі Гатчынсан (1991-92)
Лінда Баркер (1992-93)
Джонатан Нэш (травень — верасень 1993)
Дата заснаваньня студзень 1984
Мова ангельская
ISSN 0269-6983
Афіцыйны сайт www.ysrnry.co.uk

Першы выпуск часопісу пабачыў сьвет у студзені 1984 пад назваю «Your Spectrum». Першапачаткова часопіс выдаваўся адзін раз на два месяцы, з чэрвеня 1984 — штомесяц. У студзені 1986 зьмяніў назву на «Your Sinclair», бо тэматыка стала тычыцца таксама плятформы Sinclair QL. Да верасьня 1993 року выйшлі 93 нумары. Часопіс быў зачынены з прычыны сканчэньня камэрцыйнага жыцьця кампутара ZX Spectrum.

З кастрычніка 1991 да лютага 1992 у часопісе быў апублікаваны сьпіс 100 найлепшых гульняў усіх часоў для ZX Spectrum. У 93-м нумары таксама быў апублікаваны сьпіс 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня чытачоў. У 2004 року выйшаў 94-ы выпуск часопісу, які распаўсюджваўся як бясплатны дадатак да часопісу «Retro Gamer». У гэтым нумары быў апублікаваны сьпіс 50 найлепшых гульняў усіх часоў для ZX Spectrum[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць