Флёрыян Шнайдэр

нямецкі музыка

Флёрыян Шна́йдэр-Э́сьлебэн (па-нямецку: Florian Schneider-Esleben; 7 красавіка 1947 году, паводле адных зьвестак у Энінгене, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг (на мяжы з Швайцарыяй)[6], або ў Дусэльдорфе (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына[7] — пачатак траўня 2020 году, Дусэльдорф[8]) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта Kraftwerk.

Флёрыян Шнайдэр
Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн
Флёрыян Шнайдэр у 2005 г.
Дата нараджэньня 7 красавіка 1947 (77 гадоў)
Месца нараджэньня Энінген, Паўднёвы Бадэн (цяпер Бадэн-Вюртэмбэрг), Нямеччына, або Дусэльдорф (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына
Дата сьмерці 21 красавіка 2020(2020-04-21)[1] (73 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Грамадзянства Нямеччына
Месца вучобы
Прафэсія музыка, кампазытар, сьпявак
Навуковая сфэра электронная танцавальная музыка[d][4], музычны твор/кампазыцыя[d][4] і музычная кампазыцыя[d][4]
Гады дзейнасьці 1968—2008, 2015
Жанры электронная музыка, электра-поп, краўт-рок
Інструмэнты электронныя інструмэнты
Гурты Kraftwerk
Бацька Paul Schneider-Esleben[d]
Маці Evamaria Schneider-Esleben[d][5]
Сайт kraftwerk.com

Біяграфія рэдагаваць

Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн нарадзіўся ў сям’і нямецкага архітэктара Паўля Шнайдэра-Эсьлебэна і Эвамарыі Шнайдэр-Эсьлебэн. Цягам 10 гадоў вучыўся па клясе флейты ў Вышэйшай школе імя Робэрта Шумана ў Дусэльдорфе, а потым вывучаў музыказнаўства ў Кёльне. Таксама грае на скрыпцы й гітары. У 1967 годзе знаёміцца з Ральфам Гютэрам, зь якім у 1968 г. засноўвае гурт Organisation, перафармаваны ў 1970 годзе ў Kraftwerk. Каля 1972 году Флёрыян скараціў сваё прозьвішча да Шнайдэр.

У 1998 г. Флёрыян Шнайдэр становіцца прафэсарам мэдыямастацтва й пэрформансу ў Вышэйшай Дзяржаўнай школе Карльсруэ. У канцы 2008 г. Шнайдэр афіцыйна пакінуў Kraftwerk. Жыве ў Мээрбушы (пад Дусэльдорфам) з дачкой Лізай (1992 году нараджэньня).

У 2015 годзе, у межах праекту Parley for the Oceans, выдаў трэк Stop Plastic Pollution[9].

Памёр 6 траўня 2020 году ад раку.

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

  • Дэйвід Боўі выпусьціў у 1976 годзе кампазыцыю «V-2 Schneider», прысьвечаную Флёрыяну Шнайдэру[10]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://www.instagram.com/p/B_57AV1K2GM/
  2. ^ https://www.mdr.de/kultur/kraftwerk-florian-schneider-esleben-gestorben-100.html
  3. ^ https://fr.findagrave.com/memorial/209814158/florian-schneider
  4. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ https://paul.schneider-esleben.de/biografie
  6. ^ Wilfried W. Bruchhäuser (Hrsg.): Komponisten der Gegenwart im Deutschen Komponisten-Verband: ein Handbuch. Deutscher Komponisten-Verband, 1985, S. 650.
  7. ^ Heinz P. Hofmann: Rock: Interpreten, Autoren, Sachbegriffe. Lied der Zeit, 1983, S. 127
  8. ^ Памёр сузаснавальнік нямецкага гурту Kraftwerk Флёрыян Шнайдэр
  9. ^ Kraftwerk’s co-founder made this track to save the oceans
  10. ^ Roy Carr & Charles Shaar Murray. Bowie: An Illustrated Record. — Avon Books, 1981. — P. 92. — ISBN 0380779668.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць