Autobahn
Autobahn — альбом нямецкага гурту Kraftwerk, які выйшаў у 1974 годзе. Гэта першы канцэптуальны альбом гурта (але пяты альбом з улікам пачатковай фазы іх творчасьці), прысьвечаны паездцы па аўтабане.
Autobahn | ||
---|---|---|
Альбом Kraftwerk | ||
Выдадзены | лістапад 1974 | |
Запісаны | 1974 | |
Жанр | электронная музыка · краўт-рок | |
Працягласьць | 42:27 | |
Выдавец | Philips/Vertigo | |
Прадусар | Конрад Плянк і Kraftwerk | |
Храналёгія Kraftwerk | ||
Ralf und Florian (1973) |
Autobahn (1974) |
Radioaktivität (1975) |
Autobahn зьяўляецца яскравым прыкладам раньняй электроннай музыкі 1970-х гадоў, які паўплываў на далейшае фармаваньне электроннай музыкі як стылю, нягледзячы на тое, што сам ён не зьяўляецца на 100 % электронным (на ім прысутнічаюць флейта, гітара, скрыпка). Галоўная кампазыцыя альбому — Autobahn доўжыцца амаль 23 хвіліны і прысьвечана пачуцьцям, якія ўзьнікаюць падчас паездкі па аўтабане. Кароткая (3 хвіліны) радыёвэрсія сынглу дазволіла Kraftwerk стаць вядомымі за межамі Нямеччыны.
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць- Autobahn — 22:43
- Kometenmelodie 1 — 6:26
- Kometenmelodie 2 — 5:48
- Mitternacht — 3:43
- Morgenspaziergang — 4:04
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Autobahn на сайце muz-prosvet.com