Ikarus

вугорскі вытворца аўтобусаў

«Ikarus» (па-беларуску: І́карус — Ікар; у простай мове Іка́рус) — вугорская аўтобусабудаўнічая кампанія, заснаваная ў 1895 року. У 1970-80-я была найбуйнейшым вытворцам аўтобусаў у Эўропе, пастаўляючы прадукцыю ў асноўным у краіны сацыялістычнага блёку.

IKARUSBUS Kft.
Заснаваная 1895
Краіна
Разьмяшчэньне Будапэшт, Сэкешфэхэрвар
Закрытая 2003
Ключавыя фігуры Габар Сэлеш
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя аўтобусы
Матчына кампанія Muszertechnika Holding Zrt.
Даччыныя кампаніі Ikarus Egyedi Autóbuszgyár[d]
Аўтобусы «Ікарус» у пэйзажы сацыялістычнага места. Бэрлін, НДР, 1979

Мінуўшчына

рэдагаваць

Заснаваная Імрэм Уры ў Пэшце як карэтная майстэрня. У 1920-я пачала вытворчасьць аўтобусных кузаваў. У 1933 року кампанія перайшла да сыноў і атрымала назву ТАА «Браты Уры». У 1939 сабраны 1000-ы аўтобус. У часе Другой сусьветнай вайны выпускала летакі, рамантавала аўтамабільную тэхніку для вэрмахту, а з 1945 — для Савецкай арміі. У 1947 фірма нацыяналізаваная камуністычным урадам. У 1948 аб’яднаная з нацыяналізаваным акцыянэрным таварыствам «Ікарус», заснаваным у 1916 року. На базе гэтага аб’яднаньня ў 1949 паўстаў завод «Ікарус». У 1962 да яго далучаны Агульны мэханічны завод у Сэкешфэхэрвары.

Прадпрыемства выйшла на прынцыпова новы ўзровень у канцы 1960-х з увядзеньнем у строй заводу ў Сэкешфэхэрвары гадавой магутнасьцю 15 тыс. аўтобусаў, пабудаваным адмыслова для вытворчасьці мадэляў 200-й сэрыі. Спэцыялізавалася на вытворчасьці гарадзкіх, міжгародніх і спэцыяльных аўтобусаў. Большая частка прадукцыі ішла на экспарт. Больш за 90% экспарту складалі пастаўкі ў СССР; пастаўкі зьдзяйсьняліся таксама ў краіны СЭУ, Альжыр, Мазамбік, Танзанію й іншыя краіны Афрыкі, спэцыяльныя мадэлі вырабляліся для ФРН і скандынаўскіх краінаў. У 1970-я гады завод пастаўляў у СССР да 12 тыс. аўтобусаў шторок, пік паставак прыйшоўся на 1984. Улетку 1984 сабраны 200-тысячны аўтобус. З часам супольная вытворчасьць аўтобусаў «Ікарус» была арганізаваная ў ЗША, Канадзе, Інданэзіі, КНДР, Кубе.

Пасьля ліквідацыі СЭУ ды развалу СССР «Ikarus» апынуўся без асноўнага рынку збыту, з-за чаго прадпрыемства спыніла масавую вытворчасьць аўтобусаў і было падзеленае. Першым на пачатку 90-х быў зачынены цэх масавых сэрыяў у Будапэшце, пасьля быў скарочаны да мінімуму выпуск аўтобусаў у Сэкешфэхэрвары, а прадпрыемства EAG у Будапэшце, пераемнік даваеннай фірмы, вярнулася да зборкі аўтобусаў толькі паводле індывідуальных замоваў і на імпартаваных шасі.

У 1999—2006 прадпрыемства ўваходзіла ў холдынг Irisbus. У 2003 року канчаткова была спыненая вытворчасьць у Сэкешфэхэрвары. У 2007 року збанкрутавала прадпрыемства EAG. У студзені 2010 року Габар Сэлеш зноўку адкрыў вытворчасьць «Ikarus», пад старой маркай пачалі выпускацца мадэлі V134, E134, V187, E127, таксама прадпрыемства па-ранейшаму выконвае капітальны рамонт і мадэрнізацыю аўтобусаў 200, 400 і С-сэрыяў. У сакавіку 2013 году была прадстаўлена новая мадэль «Ikarus Tr187.2», распрацаваная ў супрацоўніцтве з чэскай кампаніяй «Skoda».

Прадукцыя

рэдагаваць

Апрача масавых мадэляў, завод у адзінкавых колькасьцях вырабляў унікальныя аўтобусы, у прыватнасьці: пярэднематорны 14-мэтровы нізкападлогавы «Ікарус-290» для абслугоўваньня аэрапортаў (1978), гарадзкія з паніжаным узроўнем падлогі і заднім разьмяшчэньнем рухавіку — адзіночны «Ікарус-242» і сучленены «Ікарус-284» (1984), паўтарапавярховы «Ікарус-270» (1975), міжгародні «Ікарус-254» з падвышанай вышынёй салёну (1977), 23-мэтровы чатырохвосевы трохсэкцыйны «Ікарус-293» (1988).

Прадпрыемства займалася таксама выпускам тралейбусаў.

 
Ikarus-263.00 у Харкаве
 
Ikarus-283 у Екацярынбургу
 
Ikarus C83.30G у Калюмбіі (2006)
 
Ikarus-415

1950—1960 гады

рэдагаваць

1970—1980 гады

рэдагаваць
  • Ikarus-211 — міжгародні
  • Ikarus-212 — міжгародні
  • Ikarus-242 — мескі (нізкі)
  • Ikarus-246 — мескі, даўжыня 12 м, рухавік RABA D10 UTSLL-184
  • Ikarus-250 — міжгародні
  • Ikarus-250 SL — адмысловага прызначэньня, павышанай выгоднасьці
  • Ikarus-254 — турыстычны
  • Ikarus-255 — міжгародні
  • Ikarus-256 — міжгародні, даўжыня 11 м, 43-45 сядзеньняў
  • Ikarus-259 — міжгародні
  • Ikarus-260 — мескі, даўжыня 11,1 м, 22 сядзеньні
  • Ikarus-263 — мескі, даўжыня 11,9 м, рухавік RABA D10 UTSLL-160 (180 л.с.)
  • Ikarus-270 — турыстычны, вопытны ўзор
  • Ikarus-280 — мескі, сучленены, даўжынёй 16,5 м, 37 сядзеньняў
  • Ikarus-281 — мескі, сучленены з правым рулём
  • Ikarus-282 — мескі, сучленены (нізкі)
  • Ikarus-283 — мескі, сучленены, даўжынёй 18 м
  • Ikarus-284 — мескі, сучленены з разьмяшчэньнем рухавіку ў задняй частцы (нізкі)
  • Ikarus-286 — мескі, сучленены
  • Ikarus-290 — выкарыстоўваўся ў аэрапортах для пасадкі/высадкі пасажыраў
  • Ikarus-293 — мескі, трохсэкцыйны сучленены

1990—2000 гады

рэдагаваць
  • Ikarus-350
  • Ikarus-386 — турыстычны, даўжыня 11,6 м, рухавік RABA D10 UTSLL-218 (180 л.с.), сядзеньняў 46 (+1). Хуткасьць да 113 км/г
  • Ikarus-412 — мескі, нізкападлогавы, даўжыня 12 м
  • Ikarus-415 — мескі, даўжыня 11,4 м, рухавік RABA D10 UTS (180 л.с.), сядзеньняў 20 (+1)
  • Ikarus-416 — мескі, даўжыня 11,4 м, для рынку ЗША
  • Ikarus-417 — мескі, сучленены, нізкападлогавы, даўжынёй 18 м
  • Ikarus-435 — мескі, сучленены, даўжынёй 18 м
  • Ikarus-436 — мескі, сучленены, даўжынёй 18 м, для рынку ЗША
  • Ikarus-489 — мескі, даўжыня 12 м
  • Ikarus-E91 — мескі, даўжыня 8 м

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць