HTC S8смартфон, прадстаўлены HTC 7 сьнежня 2012 году ў Канадзе. Апэрацыйная сыстэма тэлефона Windows Phone 8 мае беларускамоўны інтэрфэйс.

HTC S8
HTC S8
Вытворца HTC (Таоюань, Тайвань)
Дыяпазоны частасьцяў GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900; W-CDMA 900/2100
Дата выпуску 7 сьнежня 2012
Тып корпусу Пліта
Маса 113 грамаў
Памеры 121×63×10 мм
Апэрацыйная сыстэма Windows Phone 8[d]
Пярэдняя камэра 5 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне
Інтэрфэйсы Bluetooth 3.1
htc.com/www/smart… (анг.)

Уласьцівасьці рэдагаваць

Дотыкавы вадка-крышталічны экран з дыяганальлю 4 цалі і абалонкай з загартаванага шкла меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (233 пкс/цаля). Сховішча складала 4 гігабайты з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 512 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 720 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двухядзерны працэсар MSM8x27 мае частасьць 1 гігагэрц[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Windows Phone 8S by HTC // Майкрасофт Праверана 5 чэрвеня 2013 г.