Diablo III
«Diablo III» — кампутарная гульня ў жанры action RPG з элемэнтамі дасьледаваньня падзямельляў і маханьня зброяй направа і налева, трэцяя ў сэрыі гульняў «Diablo». Распрацаваная і выдадзеная Blizzard Entertainment 15 траўня 2012 року[1]. За першыя 24 гадзіны з моманту выпуску было прададзена 3,5 мільёны копіяў гульні, што складае новы сусьветны рэкорд па хуткасьці продажаў[7].
Diablo III | |
Дата выпуску | 15 траўня 2012[1] |
---|---|
Вэрсія | 1.0.5.12811 (25 кастрычніка 2012)[2] |
Апошняя вэрсія |
|
Жанры | ролевы баявік[d], бадзяньне ў лябірынтах[d], рубі-сячы[d] і ролевая відэагульня[d] |
Сэрыя | Diablo |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Blizzard Entertainment |
Выдавец | Blizzard Entertainment |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова і расейская мова |
Дызайнэр | Джэй Ўілсан Леанард Баярскі |
Кампазытары | |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | уласны, Havok |
Плятформы | Windows, macOS, PlayStation 3[d], PlayStation 4[d], Xbox 360[d], Xbox One[d], Windows[5] і Nintendo Switch[d][6] |
Рэжымы | шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d] і аднакарыстальніцкая гульня[d] |
Носьбіты | дыск Blu-ray[d], DVD+R DL[d], лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d] |
Сыстэмныя патрабаваньні | |
Windows
| |
Кіраваньне | клявіятура, мыш |
Афіцыйны сайт | |
Diablo III у Вікісховішчы |
Гульцу даступныя пяць клясаў пэрсанажаў: вядзьмак, барбар, чараўнік, манах і паляўнічы на дэманаў. Гулец можа абіраць для кожнага клясу плоць, у адрозьненьне ад папярэдніх гульняў, дзе плоць была фіксаванай для кожнае клясы.
Дзеяньне гульні, як і ў папярэдніх частках сэрыі, адбываецца ў сьвеце цёмнага фэнтэзі, гэтак званым Санктуарыі[8] (анг. сьвяцілішча). Падзеі разьвіваюцца вакол супрацьстаяньня войскаў Нябёсаў і Пекла. Пэрсанажы гульцоў не зьяўляюцца адназначнымі прыхільнікамі якога-небудзь з бакоў, аднак схіляюцца да сілаў Нябёсаў, бо войскі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць іхні родны сьвет — Санктуарый.
Сюжэт
рэдагавацьПадзеі «Diablo III» адбываюцца праз 20 рокаў пасьля Diablo II: Lord of Destruction[9] у цёмным фантастычным сьвеце пад назваю Санктуарый. Практычна ўсе сьведкі мінулых падзеяў памерлі[10]. Мэфіста, Д’ябла і Баал былі пераможаныя, аднак Камень сьвятла, які ахоўваў Санктуарый ад сілаў як Нябёсаў, так і Пекла, зьнішчаны. Калі Дэкард Каін вяртаецца да руінаў храму ў Трыстраме, таямнічая камета падае зь неба акурат у тое месца, дзе калісь зьявіўся Д’ябла, што чарговым разам абуджае войска дэманаў[11][9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Diablo III Launching May 15 – Digital Pre-Sales NOW OPEN (анг.). Blizzard Entertainment (2012-03-15).
- ^ Patch 1.0.4 Now Live (анг.). Battle.net (22 жніўня 2012). Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ Diablo 3 PTR 2.7.2 | Has ended
- ^ PC Gamer US. (2008-08-01) Diablo III Preview (анг.). GamesRadar. Праверана 2008-08-02 г.
- ^ redump.org (анг.) — Europe.
- ^ https://gamerant.com/diablo-3-nintendo-switch-release-date/
- ^ Diablo III sets PC game launch record (анг.). Blizzard Entertainment.
- ^ Галоўная бачына праекту
- ^ а б Diablo 3 FAQ
- ^ Diablo 3 FAQ
- ^ Gry OnLine (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (анг.)
- Бачына суполкі (анг.)