Diablo (сэрыя гульняў)
сэрыя відэагульняў
Diablo — сэрыя ролевых гульняў, выпускаемая кампаніяй Blizzard Entertainment. Па стане на 28 чэрвеня 2008 гульні сэрыі былі прададзеныя накладам 18,5 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[1].
Гульні сэрыі:
- Diablo (1996) — першая гульня ў сэрыі
- Diablo: Hellfire (1997) — дапаўненьне да Diablo, выпушчанае староньняй фірмай Sierra Entertainment
- Diablo II (2000) — другая гульня сэрыі
- Diablo II: Lord of Destruction (2001) — афіцыйнае дапаўненьне да Diablo II
- Diablo III — трэцяя гульня сэрыі
Апісаньне
рэдагавацьПадзеі гульняў Diablo разгортваюцца ў сьвеце, якое называецца Сьвяцілішча. У гэтым сусьвеце існуе пастаяннае процістаяньне паміж Вышэйшымі сіламі Нябёсаў і сіламі Пылаючага Пекла. Сьвет Сьвяцілішча створаны анёламі і дэманамі, якія разглядалі яго як астравок бясьпечнасьці ў вечным канфлікце. Людзі былі створаныя пры дапамозе зьліцьця крыві анёлаў і дэманаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Diablo III Unveiled. Blizzard Entertainment (28 чэрвеня 2008). Праверана 29 чэрвеня 2008 г.