Белазубка малая
Белазубка малая (Crocidura suaveolens) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Белазубка малая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
Род | Белазубка (Crocidura) |
Від | Белазубка малая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Crocidura suaveolens (Pallas, 1811) | |
Арэал | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі (Беларусь, Расія, Украіна) і Азіі (Афганістан, Іран, Кітай, Казахстан, Манголія, Таджыкістан, Туркмэністан), ад узроўню мора да 3600 м. Яго можна знайсьці ў лясах, на ўзлесках, на берагах рэк, ў аграэкасістэмах, ў парках, садах і нават будынках. У пустыннай зоне жыве ў аазісах і далінах рэк, а таксама сустракаецца на засоленых глебах.
Вонкавы выгляд
рэдагавацьЯго даўжыня складае 50–75 мм, даўжыня хваста 25–4о мм, маса 4–7,5 г. Верх карычнева-шэры, бакі і ніз шэрыя, часам з жоўтым адценьнем. Рэзка акрэсленая лінія падзяляе два колеры.
Лад жыцьця
рэдагавацьСілкуецца бесхрыбетнымі (вусякамі) і ў меншай ступені расьлінным матэрыялам. Гэты від найбольш актыўны ноччу і ўтварае гнёзды пад ліставай падсьцілкай, травой, кучамі бярвеньня ці падобным.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |