Бесьпілётнік
паветраная судзіна без пілёту на борце
(Перанакіравана з «Бесьпілётны лятальны апарат»)
Бесьпілётнік — лятак, кіраваны зь зямлі або іншага траспарту пры дапамозе бартавога кампутара або пульту кіраваньня пілётам. У 1935 г. першую іх вытворчасьць пачаў ангельскі актор Рэджынальд Дэні.

Расійскі грузавы бесьпілётнік ВРТ-300
БеларусьРэдагаваць
У лютым 2011 г. Фізыка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаў першую сэрыйную вытворчасьць звышлёгкіх бесьпілётнікаў «Бусел», «Скат» і «Стрыж» вагой ад 2,5 да 10 кг з практычнай стольлю да 3 тыс. мэтраў і хуткасьцю ад 50 да 100 км/г. Працягласьць іх палёту складала каля гадзіны. Прызначаліся для нагляду для прадказаньня надзвычайных здарэньняў, нагляду за дзяржаўнай мяжой і дарожным рухам, атмасфэрных і мэтэаназіраньняў, агляду стану навакольнага асяродзьдзя, прадухіленьня незаконнай высечкі лесу і браканьерства[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Ірына Юдзіна, «Менск-навіны». Першая сэрыйная партыя айчынных беспілётных лятальных апаратаў выпушчана ў Менску // Зьвязда : газэта. — 19 лютага 2011. — № 33 (26897). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра тэхніка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |