BOINC
BOINC (па-ангельску: Berkeley Open Infrastructure for Network Computing — адкрытая праграмная плятформа ўнівэрсытэту Бэрклі для арганізацыі разьмеркаваных вылічэньняў) — некамэрцыйнае міжплятформавае праграмнае забесьпячэньне для арганізацыі разьмеркаваных вылічэньняў.
Апісаньне
рэдагавацьBOINC — праграмны комплекс для хуткай арганізацыі разьмеркаваных вылічэньняў. Складаецца з сэрвэрнае й кліентнае часткі. Першапачаткова быў распрацаваны для найбуйнейшага праекту разьмеркаваных вылічэньняў — SETI@home, але пасьля распрацоўшчыкі з Каліфарнійскага унівэрсытэту ў Бэрклі зрабілі плятформу даступнай для іншых праектаў. На сёньняшні дзень BOINC зьяўляецца ўнівэрсальнай плятформай для праектаў у галіне матэматыцы, малекулярнае біялёгіі, фізыцы, астрафізыцы, квантавае хіміі, кліматалёгіі. BOINC дае магчымасьць выкарыстаць вылічальныя магутнасьці хатніх кампутараў, якія прастойваюць у чаканьні на каманды карыстальніка.
BOINC распрацаваны камандай Space Sciences Laboratory унівэрсытэту пад кіраўніцтвам Дэвіда Андэрсана. На 23 сьнежня 2009 года BOINC зьяўляецца сеткай з больш чым 582 000 актыўных кампутараў (хостаў) зь сярэдняй магутнасьцю 3,1 PFLOPS [1]
Плятформа працуе пад рознымі апэрацыйнымі сыстэмамі, у тым ліку — Microsoft Windows, GNU/Linux, FreeBSD, NetBSD, OpenBSD, Solaris і Mac OS X)
Арганізацыя праектаў
рэдагавацьРаспачаць праект на плятформе BOINC можа кожны жадаючы — уся плятформа першапачаткова была распрацавана ў межах ліцэнзіі LGPL, таму кожны жадаючы можа азнаёміцца з усёй дакумэнтацыяй праекту й кодамі праграмнага забесьпячэньня. У асноўным праекты пад BOINC распачынаюць унівэрсытэты й навуковыя цэнтры.
Найбольш папулярныя праекты
рэдагаваць- SETI@home — аналіз радыёсыгналаў з радыётэлескопа Арэсіба для пошукаў іншаземных цывілізацыяў.
- Rosetta@home — вылічэньні 3-х вымяровае структуры бялку зь іх амінакіслотных пасьлядоўнасьцяў.
- Einstein@Home — пошук гравітацыйных хваляў.
- Climate Prediction — кліматычная мадэль Зямлі для прадказаньня зьменаў на 50 гадоў наперад.
- World Community Grid — розныя праекты, арганізатар — IBM.
- Malaria Control Project — кантроль распаўсюджваньня малярыі ў Афрыцы.
- Predictor@home — вылічэньні 3-х вымяровае структуры бялку зь іх амінакіслотных пасьлядоўнасьцяў.
- SIMAP — распрацоўка базы зьвестак для вылічальнае біялёгіі.
- LHC@home — вылічэньні для аксэляратара часьцінак LHC у CERN (Centre Europeen de Recherche Nucleaire).
- BBC Climate Change Experiment — кліматычная мадэль Зямлі для прадказаньня зьменаў на 160 гадоў наперад. Пры падтрымцы BBC (Бі-Бі-Сі).
- QMC@Home — вылічэньні ў квантавае хіміі.
- Seasonal Attribution Project — ацэнка ступені ўплыву дзейнасьці чалавека на асяродзьдзе. Пры падтрымцы WWF.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ BOINC combined — Credit overview // BOINCstats (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Усе праекты на плятформе Boinc
- Рэйтынг папулярнасьці
- KBoincSpy — пад GNU/Linux (напісана пад KDE)