Einstein@Home — праект разьмеркаваных вылічэньняў па праверцы гіпотэзы Айнштайна аб існаваньні гравітацыйных хваляў. Для таго, каб праверыць гэтую гіпотэзу, праводзяць складаньне атляса выпраменьваючых зорак-пульсараў гравітацыйных хваляў для ўсяго неба. Першы кіраўнік праекту — Брус Ален з унівэрсытэту Вісконсін-Мілўокі.

Аналіз зьвестак

рэдагаваць

Einstein@Home апрацоўвае зьвесткі з гравітацыйных тэлескопаў LIGO й GEO. Зьвесткі, атрыманыя гэтымі тэлескопамі, апрацоўваюць з дапамогай мэтоды, якая называецца ўзгодненая фільтрацыя (matched filtering)[1].

26 лістапада 2009 году праект быў аптымізаваны пад архітэктуру CUDA. Такім чынам, выкарыстоўваючы CPU і NVIDIA GPU, зьвесткі аналізуюцца часам у 2 разы хутчэй, чым толькі на CPU.[2]