FreeBSD

UNIX-падобная свабодная апэрацыйная сыстэма

FreeBSD — UNIX-падобная свабодная апэрацыйная сыстэма, якая паходзіць ад AT&T UNIX праз BSD-галіну праз апэрацыйныя сыстэмы 386BSD і 4.4BSD. Працуе на сыстэмах, сумяшчальных з Intel x86 (у тым ліку Microsoft Xbox), а таксама на DEC Alpha, Sun UltraSPARC, IA-64, AMD64, PowerPC і NEC PC-98 архітэктурах.

Freesbie 2, XFCE

Глядзіце таксама: NetBSD, OpenBSD, DragonflyBSD.

FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная апэрацыйная сыстэма. Ядро, драйвэры прыладаў і ўсе утыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сыстэмы кантролю вэрсій (CVS). Гэтым адрозьніваецца ад іншых свабодных апэрацыйных сыстэм, такіх як Linux, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і зьбіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбуцыі Linux.

Гісторыя і распрацоўка

рэдагаваць

Распрацоўка FreeBSD пачалася ў 1993 годзе, абапіраючыся на неафіцыйны набор латак (patchkit), які падтрымліваўся карыстальнікамі 386BSD. Першым афіцыйным выданьнем FreeBSD стаў FreeBSD 1.0 у сьнежні 1993.

На аснове 5-й галіны дрэва вэрсій кампаніяй Apple Inc. быў выдзелены праект Darwin, які ляжыць у аснове АС MacOS X.

У 2003 годзе пад кіраўніцтвам Мэцью Дылана і на аснове 4-й галіны дрэва вэрсій быў выдзелены праект DragonflyBSD.

Сумяшчальнасьць зь Linux

рэдагаваць

FreeBSD забясьпечвае двайковую сумяшчальнасьць з шэрагам іншых Unix-падобных апэрацыйных сыстэм, у тым ліку зь Linux. Гэта дазваляе выконваць пад FreeBSD праграмы, напісаныя для Linux, а таксама некаторыя камэрцыйныя праграмы, якія распаўсюджваюцца выключна ў двайковым выглядзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць