8-я армія (Нямецкая імпэрыя)

(Перанакіравана з «8-я Армія (Нямецкая імпэрыя)»)

8-я А́рмія (па-нямецку: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.

8 Армія
8. Armee

Сьцяг штабу арміі (1871—1919)
Гады існаваньня 2 жніўня 1914 — 29 верасьня 1915
30 сьнежня 1915 — 21 студзеня 1919
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Падпарадкаваньне Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгэер
Тып Пяхота
Удзел у

Першая сусьветная вайна
Усходні фронт (Першая сусьветная вайна)

Вядомыя камандзіры Генэрал-палкоўнікі Максіміліян фон Прытвіц, Паўль фон Гіндэнбург,
генэрал ад інфантэрыі Ота фон Бэлаў

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на аснове І Армейскай інспэкцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі супраць войскаў Расейскай імпэрыі.

  • I фармаваньне. Кіраўніцтва і палявы штаб арміі створаны 2 жніўня 1914 году. 8 армія расфармавана 29 верасьня 1915 году.
  • II фармаваньне. Кіраўніцтва і палявы штаб арміі створаны 30 сьнежня 1915 году ў надбалтыйскім рэгіёне. 8 армія расфармавана 21 студзеня 1919 году.

Гісторыя баявых дзеяньняў

рэдагаваць

Згодна з плянам Шліфэна Нямеччына разгарнула асноўныя сілы (сем арміяў) на Заходнім фронце, а на Ўсходзе сканцэнтравала супраць Расеі толькі 8-ю армію, у склад якой увайшлі 4 вайсковыя карпусы[1].

Войскі 8-й арміі, выкарыстоўваючы асаблівасьці мясцовасьці, не займалі суцэльнага фронту, а разьмяшчаліся асобнымі групамі (па корпусе) на ўмацаваных раёнах на галоўных кірунках. Усяго 8-я армія на пачатку вайны складалася з 15 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізіяў (200 тысячаў чалавек), 1044 гармат (у тым ліку 156 цяжкіх), 56 самалётаў. Начале арміі стаяў генэрал-палкоўнік фон Прытвіц[1].

Галоўнай мэтаю 8-й арміі была абарона Ўсходняй Прусіі і дапамога аўстра-вугорскім войскам, якія, паводле пляну нямецкага камандаваньня, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расеяй.

Баявы склад на 1914 год

рэдагаваць

Камандуючыя

рэдагаваць

Першае фармаваньне

рэдагаваць
 
Штаб 8-й Арміі ў 1914 годзе

Другое фармаваньне

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 2, S. 54-55

Літаратура

рэдагаваць
  • Hermann Cron, Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937], 2002, Helion & Co, ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.