20-я дывізія пяхоты
20-я дыві́зія пяхо́ты (20 ДП, па-польску: 20 Dywizja Piechoty) — вайсковая адзінка пяхоты ў Войску Польскім Другой Рэчы Паспалітай. Паўстала ў 1921 року пасьля рэарганізацыі войска Сярэдняй Літвы. У яе склад увайшлі 78-ы (слуцкі) і 79-ы (беластоцкі) пяхотныя палкі 2-й, а таксама 80-ы (наваградзкі) полк 1-й беларуска-літоўскіх дывізіяў.
20-я дывізія пяхоты | |
20 Dywizja Piechoty | |
Памятная дошка ў касьцёле Сьв. Андрэя Баболі (Лёндан) | |
Гады існаваньня | 1921—1939 |
---|---|
Краіна | Другая Рэч Паспалітая |
Тып | пяхота |
Дысьлякацыя |
Слонім (да 1928) Баранавічы |
Войны | Абарончая вайна 1939 году |
Удзел у |
Бітва пад Млавай Абарона Варшавы |
Вядомыя камандзіры |
ген. брыг. Эдмунд Кэсьлер (IX.1921 — 2.VI.1924) |
Склад дывізіі
рэдагавацьАрганізацыя ў 1923 року
рэдагаваць- Штаб 20 ДП ў Слоніме
- 78-ы полк пяхоты ў Баранавічах
- Кадравы склад запаснога батальёну 78-га палку пяхоты ў Берасьці
- 79-ы полк пяхоты ў Слоніме
- 80-ы полк пяхоты ў Слоніме
- 20-ы полк лёгкай артылерыі ў Пружане
Да 1 ліпеня 1928 штаб 20 ДП быў пераведзены ў гарнізон Баранавічы.
Увесну 1935 на базе роты, вылучанае са складу 6-ага батальёну сапэраў, быў сфармаваны 20-ы батальён сапэраў, у траўні 1937 пераўтвораны ў Сапэрска-піянэрскі асяродак 20 ДП.
Арганізацыя ў сакавіку 1939 року
рэдагаваць- Штаб 20 ДП ў Баранавічах
- 78-ы полк пяхоты ў Баранавічах
- 79-ы полк пяхоты слонімскіх стралкоў імя Льва Сапегі ў Слоніме
- 80-ы полк пяхоты наваградзкіх стралкоў у Слоніме
- 20-ы полк лёгкай артылерыі ў Пружане (I і II дывізіі ў Баранавічах)
- 20-я дывізія цяжкай артылерыі
- Сапэрска-піянэрскі асяродак 20 ДП у Слоніме
- Рота сувязістаў 20 ДП у Баранавічах
Вайсковыя дзеі
рэдагавацьУлетку 1939 дывізія была пераведзеная на захад і ўвайшла ў склад Арміі Модлін. Ейнай задачай была абарона часткова ўмацаванае тэрыторыі на поўнач ад Млавы, каля граніцы з Усходняй Прусіяй.
1—3 верасьня 1939 утрымлівала пазыцыі каля Млавы, супрацьстаючы пераўзыходзячым сілам 1-й танкавай дывізіі. Уночы з 3 на 4 верасьня, каб пазьбегнуць акружэньня, атрымала загад на адступленьне і 7 верасьня дасягнула ваколіцаў Плоцку. Рэшткі дывізіі прынялі ўдзел у абароне Варшавы.
Літаратура
рэдагаваць- Tadeusz Jurga. Wojsko Polskie : krótki informator historyczny o Wojsku Polskim w latach II wojny światowej. 7, Regularne jednostki Wojska Polskiego w 1939 : organizacja, działania bojowe, uzbrojenie, metryki związków operacyjnych, dywizji i brygad. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1975.
- Wyszczelski, Lech. Wojsko Polskie w latach 1918—1921. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2006. — ISBN 83-89729-56-3
- Jagiełło, Zdzisław. Piechota Wojska Polskiego 1918—1939. — Warszawa: Bellona, 2007. — ISBN 978-83-11-10206-4
- Księga chwały piechoty / komitet redakcyjny pod przewodnictwem płk. dypl. Bolesława Prugara Ketlinga. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1992 (reprint).