78-ы полк слу́цкіх стральцо́ў (па-польску: 78 Pułk Strzelców Słuckich, 78 pp) — адзінка пяхоты Самаабароны Літвы і Беларусі ды Войска Польскага Польскай Рэспублікі. Сфармаваны ў лютым — красавіку 1920 як Слуцкі полк стральцоў у складзе 2-й беларуска-літоўскай дывізіі. Прымаў удзел у польска-савецкай вайне 1920 году, уварваньні ў Вільню і стварэньні Сярэдняй Літвы. 12 кастрычніка 1921 полк атрымаў нумарацыю польскага войска — 78-ы полк пяхоты.

Сьвята палка — 26 ліпеня, у гадавіну геройскага ўчынку падхарунжага Аляксандра Ота пад Кузьніцай.

Полк знаходзіўся ў гарнізоне Баранавічы (запасны батальён у Берасьці).

Падчас вайсковых дзеяньняў 1939 уваходзіў у склад 20-й дывізіі пяхоты, што змагалася ў Арміі Модлін.

Камандзіры палка

рэдагаваць
  • падпалкоўнік Эмануэль Якубовіч — 1923
  • падпалкоўнік Казімер Дудзінскі — 1939

Афіцэры палка

рэдагаваць
  • Юзаф Кабылецкі (намесьнік камандзіра палка 1931—1935)

Наданьне штандару і яго зацьверджаньне адбылося ў 1923 годзе. Штандар сфінансавалі горад Баранавічы і баранавіцкая зямля. 1 чэрвеня 1923 яго ўручыў палку генэрал Люцыян Жалігоўскі.