20-ы полк лёгкай артылерыі
20-ы полк лёгкай артыле́рыі (20 пла) — падразьдзяленьне лёгкай артылерыі міжваенная Польшчы.
20-ы полк лёгкай артылерыі | |
20-ы полк палявой артылерыі | |
20-я пяхотная дывізія ў 1938 року | |
Гады існаваньня | 1920—1939 |
---|---|
Краіна | Другая Рэч Паспалітая |
Падпарадкаваньне | 20-я дывізія пяхоты |
Тып | сухапутныя |
Функцыя | артылерыя |
Дысьлякацыя |
Пружана[1] 1 і 4 дывізіі: Баранавічы[2] |
Вядомыя камандзіры | палкоўнік Казімер Вярынскі |
Мінуўшчына
рэдагавацьПолк вядзе свой радавод ад часу вылучэньня з 1-га палку палявой артылерыі (ппа) у Лідзе запасной батарэі, зь якой утвораная запасная батарэя 2-га ппа. Гэтая батарэя была перагрупаваная ў Ваўкавыск. 11 траўня 1920 пачатае стварэньне I і II дывізіёнаў. Для камплектаваньня другога дывізіёну былі ўжытыя дзьве батарэі з Горадні. З увагі на згаршэньне ваеннай сытуацыі запасную батарэю перавялі ў Сахачаў. Тут адбылося пераўзбраеньне батарэяў францускім абсталяваньнем. 1 лістапада 1920 року 2-і ппа быў перайменаваны на 20-ы ппа. III дывізіён у складзе двух батарэяў (7 і 8) пад даводзтвам капітана Адама Эпштайна фармаваўся ў вёсцы Ніжнія Вычэрпы (цяпер раён Чанстаховай).
31 сьнежня 1931 року міністар вайсковых справаў маршалак Юзэф Пілсудзкі перайменаваў 20 ппа на 20 пла[3].
Палкавое сьвята адзначалася 11 траўня, у гадавіну ўтварэньня першых камандаваньня і батарэі палка.
У міжваенны час 20 пла складаўся з чатырох дывізіёнаў. Увесну 1939 року ў пружанскіх кашарах кватаравала палкавое камандаваньне (падпалкоўнік Эдмунд Зымэр) з 1-м намесьнікам — падпалкоўнікам Анастасам Макоўскім, а таксама II і III дывізіёны гаўбіцаў. У Баранавічах кватаравалі I і IV дывізіёны гарматаў пад даводзтвам 2-га намесьніка палка — падпалкоўніка Карноўскага.
У траўні 1939 року II дывізіён палка быў перайменаваны на 59-ы дывізіён лёгкай артылерыі, а ягоная назва перайшла на IV дывізіён[4].
У верасьнёўскай кампаніі 1939 року полк ваяваў у складзе 20-й пяхотнай дывізіі[2]. 1—3 верасьня дапамагаў пяхоце ў бітве пад Млавай. Пры адступленьні 4 верасьня быў разьбіты нямецкім бамбаваньнем. Адноўлены ў раёне цьвердзі Модліна і Яблонны. З ацалелых 17 гарматаў створаныя пяць батарэяў. 14 верасьня 20 пал адступіў да Прагі і браў удзел у абароне Варшавы.
Палкавыя сымбалі
рэдагавацьШтандар
рэдагаваць27 лістапада 1937 прэзыдэнт Польшчы зацьвердзіў узор штандару для 20 пла[5]. 17 ліпеня 1938 року ў Замасьці маршал Эдвард Сьміглы-Рыдз уручыў штандар камандзіру палка[6].
Памятная адзнака
рэдагаваць12 сьнежня 1929 року міністар вайсковых справаў, маршал Польшчы Юзэф Пілсудзкі зацтвердзіў узор і статут памятнай адзнакі 20 палка палявой артылерыі[7]. Адзнака памерамі 39×39 мм мела форму простага раўнастароньняга крыжа, плечы якога эмаляваныя белага колеру з пазалочанымі краямі. Па цэнтры крыжа накладзеная круглая тарча, эмаляваная зялёным, на якой выяўленыя скрыжаваныя гарматныя ствалы і падпаленая граната, а таксама ўпісаны нумар і ініцыялы „20 P.A.P.” з годам заснаваньня палка „1920”. Тарча абмедзеная чорнай эмаляванай абводкай. Афіцэрская адзнака, дзьвюхчасткавая, выкананая ў тампаку, пазалочаная і эмаляваная. Адзнаку расправацаў Ян Кнэдлер з Варшавы[1]. У 1931 року ініцыялы былі замененыя на „20 PAL”[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Sawicki i Wielechowski 2007. С. 256.
- ^ а б Satora 1990. С. 294.
- ^ Dziennik Rozkazów Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 36 z 31 grudnia 1931 roku, poz. 473.
- ^ Stanisław Sowiński, Sprawozdanie ..., s. 30.
- ^ Dziennik Rozkazów M.S.Wojsk. Nr 16 z 14.12.1937, poz. 204.
- ^ Satora 1990. С. 294—295.
- ^ Dziennik Rozkazów Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 40 z 12 grudnia 1929 roku, poz. 407.
- ^ Sawicki i Wielechowski 2007. С. 257.
Літаратура
рэдагаваць- Karol Lucjan Księga Pamiątkowa Artylerii Polskiej 1914 - 1939. — Londyn: 1975.
- Kazak, Józef Zarys historii wojennej 20-go pułku artylerii polowej. — Warszawa: Zakłady Graficzne „Polska Zjednoczona”, 1928. — (Zarys historii wojennej pułków polskich 1918–1920).
- Satora, Kazimierz Opowieści wrześniowych sztandarów. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax, 1990. — ISBN 83-211-1104-1
- Zdzisław Sawicki, Adam Wielechowski. Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945: Katalog Zbioru Falerystycznego: Wojsko Polskie 1918-1939: Polskie Siły Zbrojne Na Zachodzie. — Warszawa: Pantera Books, 2007. — ISBN 978-83-204-3299-2
- Ryszard Rybka, Kamil Stepan. Rocznik oficerski 1939. Stan na dzień 23 marca 1939. — Kraków: Fundacja Centrum Dokumentacji Czynu Niepodległościowego. Biblioteka Jagiellońska, 2006. — Т. 29. — ISBN 83-7188-899-6
- Ryszard Juszkiewicz. Bitwa pod Mławą 1939 // Prace Mazowieckiego Ośrodka Badań Naukowych. — Warszawa: Wydawnictwo Książka i Wiedza, 1979. — В. I. — № 33.