2-я беларуска-літоўская дывізія
Другая Беларуска-Літоўская Дывізія (па-польску: 2 Dywizja Litewsko-Białoruska, 2 DLit.-Biał.) — адзінка пяхоты Войска Польскага ў 1919—1921.
Гісторыя
рэдагавацьФармаваньне
рэдагавацьУ кастрычніку 1919 была праведзена рэарганізацыя літоўска-беларускай дывізіі. У выніку было створана дзьве дывізіі пяхоты, якім надалі нумары 1 і 2. Кожная складалася з двух брыгад па два палка стральцоў. У склад 2-й беларуска-дітоўскай дывізіі былі далучаны палкі стральцоў — беластоцкі, лідзкі і ковенскі з былой літоўска-беларускай дывізіі. У лютым-красавіку 1920 быў сфармаваны Слуцкі Полк Стральцоў, які далучылі да Дывізіі.
- III Брыгада
- IV Брыгада
Баявыя дзеяньні
рэдагаваць2-я беларуска-літоўская дывізія пад час польска-бальшавіцкай вайны займала пазыцыі на польска-летувіскай граніцы. У выніку савецкага наступу ў ліпені 1920 была часткова расьцярушана і сапхнута на тэрыторыю Летувы. Спрабавала перайсьці на Сувальшчыну, але была аточаная летувісамі і інтэрнаваная. Зноў сфармаваная ў тыле фронту.
У Сярэдняй Літве
рэдагавацьПасьля бунту Жалігоўскага III Брыгада ўвайшла ў склад войска Сярэдняй Літвы разам зь 1-й беларуска-літоўскай дывізіяй. IV Брыгада заставалася на тэрыторыі Польшчы.
12 кастрычніка 1921 усе дывізіі і палкі атрымалі нумарацыю згодна ўкладу Войска Польскага. Адначасова дывізіі былі пераведзены ў «мірны стан».
- 1 Дывізія — 19-я Дывізія Пяхоты
- 2 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
- 3 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
Слуцкі і Беластоцкі Палкі Стральцоў ўвайшлі ў склад 20 Дывізіі Пяхоты як 78-ы і 79-ы Палкі Пяхоты зь местам пастою камандваньня ў гарнізоне Баранавічы. Трэцім палком 20-й ДП стаўся 80-ы Полк Пяхоты, які як Наваградзкі Полк Стральцоў ўваходзіў у склад 1-й Беларуска-Літоўскай Дывізіі.
Камандаваньне
рэдагаваць- Камандзір
- ген. брыг. Мікалай Асікоўскі IX.1920-IX.1921
- Штаб
- Шэф штабу
- падпалк. ГШ Ян Кубін да 18 студзеня 1920
- маёр ГШ Уладзіслаў Павежа III—V.1921
- камандзір жандармэрыі
- падпар. Чэслаў Юзэф Некрашэвіч
- Шэф штабу