2-я брыгада ЎНА
2-я брыгада Ўкраінскае нацыянальнае арміі (па-ўкраінску: 2-га бригада Української дивізії УНА) — украінскае падразьдзяленьне, якое ваявала на баку нацысцкае Нямеччыны. Уваходзіла ў склад 2-й дывізіі ЎНА(uk)[1].
2-я брыгада Ўкраінскае нацыянальнае арміі | |
2-га бригада Української дивізії УНА | |
Гады існаваньня | 1945 год |
---|---|
Краіна | Нямеччына |
Падпарадкаваньне | Украінская нацыянальная армія |
Уваходзіць у | 2-я дывізія ЎНА |
Тып | пяхота |
Функцыя | змаганьне з Чырвонай Арміяй |
Колькасьць | 3,4 тысячы |
Дысьлякацыя | Брандэнбург |
Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Удзел у | Бітва за Бэрлін(en) |
Вядомыя камандзіры | маёр Уладзімер Пітула |
Шлях брыгады
рэдагавацьБрыгада была сфармаваная на пачатку 1945 року ў раёне Брандэнбургу. У ейны склад уваходзілі ўкраінцы з дапаможнае паліцыі (батальёны шуцманшафту) з дыстрыкту Галіцыі(uk), якія эвакуяваліся ў Нямеччыну. Фармаваньне таксама складалася з украінскіх казацкіх вайсковых частак палкоўнікаў Долуда і Цярэшчанка, а таксама сотніка І. Мікалаенка. Брыгада складалася зь 70 адсоткаў салдатаў з Заходняй Украіны і 30 адсоткаў зь іншых зямель.
У брыгадзе было каля 3,4 тысячы людзей, якія былі разьмеркаваныя ў тры-чатыры батальёны. Брыгаду ўзначаліў маёр Уладзімер Пітула, былы камандовец украінскае дапаможнае паліцыі ў акупаваным Львове.
Брыгада разьмяшчалася ў брандэнбурскай казарме, амаль за 50 км на захад ад Бэрліну. З-за авіяўдараў штаб-кватэра каманды знаходзілася ў мястэчку Брылё, за 5 км ад Брандэнбургу праз канал Гафэ.
Як камандовец Другой дывізіі(uk) генэрал Дзячанка(uk) вельмі клапаціўся пра Першую брыгаду, але мала цікавіўся Другой брыгадай. З пачатку лютага другая брыгада праходзіць інтэнсіўную перападрыхтоўку на палях Брандэнбурскай дывізіі. Узмоцненая прыбылымі, брыгада ўзмацнялася разам з дывізіяй. Салдаты і іх сем’і разьмяшчаліся ў мястэчках Брылёве, Радэвэгэ і Брандэнбургу.
Да прысягі ЎНА ў штабе Другое брыгады было больш украінскіх ахвіцэраў, чым нямецкіх, але ні тых, ні другіх на вучэньнях не было. Другая брыгада, як і першая, была ўзброеная лёгкай паветранай зброяй, супрацьтанкавымі ракетамі і мінамётамі. Штодзённыя баявыя і фізычныя практыкаваньні працягваліся ад 8 да 10 гадзінаў. Салдатаў, якія праходзілі такія вучэньні, крытыкавалі за тое, што яны губляюць час.
У пачатку красавіка падразьдзяленьне было пераўтворанае ў 2-ю брыгаду 2-й дывізіі новастворанай Украінскай нацыянальнай арміі. 2 красавіка 1945 году брыгада прыняла прысягу на вернасьць украінскаму народу й дзяржаве. З 23 красавіка па 8 траўня яна ўдзельнічала ў абароне Брандэнбургу, пасьля чаго рэшткі брыгады здаліся сілам саюзьнікаў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГісторыя 2-й брыгады 2-й дывізіі ЎНА (па-ўкраінску)(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Ярослав Середницький. Генерал Павло Шандрук і антигітлерівська військова опозиція. Тернопіль: «Мандрівець». 176 с. 2014. ISBN 978-966-634-764-3
- Pawło Szandruk, Arms of Valor, 1959
- Іван Буртик, Тернистий шлях другої дивізії УНА, 1994
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |