Украінская нацыянальная армія
Украі́нская нацыяна́льная а́рмія (УНА) — узброеныя сілы Ўкраінскае дзяржавы (УССД), сфармаваныя напрыканцы Другой сусьветнай вайны.
Гісторыя
рэдагавацьНапрыканцы вайны Трэцяга Райху супраць СССР некаторыя нямецкія ўрадавыя колы спрабавалі ўключыць у гэтую барацьбу на сваім баку народы ўсходняе Эўропы. З гэтаю мэтаю быў створаны расейскі Камітэт вызваленьня народаў Расеі ды Расейская вызвольная армія на чале з ґенэралам А. Уласавым. Калі спробы падпарадкаваць яму іншыя нацыянальныя арґанізацыі не ўдаліся, быў створаны Украінскі нацыянальны камітэт (УНК) і абвешчаная арґанізацыя УНА.
12 сакавіка 1945 року райхсміністар усходных акупаваных земляў А. Розэнбэрґ пацьвердзіў рашэньне нямецкага ўраду аб стварэньні УНК, «як адзінага прадстаўніка ўкраінскага народу» ды намер сабраць усіх украінцаў, што змагаліся ў складзе нямецкіх узброеных сілаў, ва Ўкраінскую вызвольную армію. 17 сакавіка 1945 року Прэзыдыюм УНК (у згодзе з прэзыдэнтам Андрэям Лівіцкім) прызначыла камандуючым УНА ґенэрала Паўла Шандрука, былога старшыну Арміі УНР (ён быў адначасова і старшынёю УНК), а кіраўніком штабу УНА ґенэрала Аркадзя Валійскага.
28 сакавіка 1945 року ґенэрал Шандрук склаў прысягу ваяроў супрацьтанкавай брыґады «Вольная Ўкраіна» пад кіраўніцтвам палкоўніка Пятра Дзячэнка (1 900 ваяроў) на вернасьць ўкраінскаму народу. Гэтая брыґада павінна стаць зародкам 2-е ўкраінскае дывізіі.
Да дывізіі «Галічына» ґенэрал Шандрук прыбыў на фронт у Аўстрыю і склаў 25 красавіка 1945 року прысягу воінаў дывізіі, фармальна ўключыў яе ў склад УНА як 1-ю ўкраінскую дывізію (каля 16 000 ваяроў). Да УНА далучыліся яшчэ:
- Вольнае казацтва пад кіраўніцтвам палкоўніка П. Тэрэшчанка (700 ваяроў);
- 281-я запасная брыґада (5 000), разьмешчаная ў Даніі;
- брыґада асаблівага прызначэньня атамана Т. Бульбы-Бараўца (400 ваяроў);
- два пяхотных палка ахоўнай службы (2 000 ваяроў), якія служылі ў Бэльґіі ды Галядныі;
- тры курэні палявое жандармэрыі;
- аддзел зэнітнае артылерыі (юнакоў).
Ужо не было часу ахапіць у УНА ваяроў украінскага вызвольнага войска, у якім было каля 75 000 украінцаў. Ва ўсіх частках, падпарадкаваных Oberkommando des Heeres, было 220 000 украінцаў.
Стварэньне УНА было праяваю жаданьня ўкраінскага народу мець свае ўласныя ўзброеныя сілы з улікам магчымасьці сканчэньня другое сусьветнае вайны. УНА ўвайшла ў стадыю пачатковай арґанізацыі ўзброеных сілаў.
Літаратура
рэдагаваць- Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3
- Shandruk P. Arms of Valor. Нью-Ёрк 1959 [1];
- Шандрук П. Іст. праўда пра 1 УД й УПА. Весьці камбатанта. — Таронта, 1965. — ч. 1. — С. 5—21.
- РІМІНІ 1945—1947. Першая укранская дывізія Ўкраінскае нацыянальнае арміі ў брытанскім палоне ў Італіі: матэрыялы да гісторыі дывізіі / Склад. В. Рэвуцкі. Братэрства ўкраінскіх ваяроў 1-е ўкраінскае дывізіі Ўкраінскае нацыянальнае арміі; Галоўная ўправа. — Збірник ІІ. — К.: «Смолоскип», 2005. — 282 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУкраінская нацыянальная армія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў