Яўген Юдчыц
Яўге́н Ю́дчыц (нар. 25 лістапада 1996 году) — беларускі футбаліст, скрайні абаронца «Іслачы».
Яўген Юдчыц | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 лістапада 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 181 см[2] | |
Вага | 77 кг[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 99 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2021 | Энэргетык-БДУ | 150 (37) |
2021—2023 | Дынама Берасьце | 46 (2) |
2024 | Іслач | 30 (3) |
2025 | МЛ Віцебск | 0 (0) |
2025— | Іслач | 5 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец ДЮСШ-1 гораду Бярозы. Дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе менскай «Зорцы-БДУ» ў якасьці нападніка. У 2015 годзе пераважна выходзіў на замену, але зь ліпеня пачаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе. Ад верасьня перастаў трапляць у склад праз траўмы. Сэзон 2016 году пачынаў у першай адзінаццатцы, але ў ліпені зноў атрымаў пашкоджаньне і выбыў да чэрвеня 2017 году. У гэты час каманда зьмяніла назву на «Энэргетык-БДУ». Неўзабаве па вяртаньні здабыў яшчэ раз месца ў пачатковым складзе. У 2018 годзе быў трывалым гульцом стартавага складу. Зарабіў на свой рахунак 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе пракрочыць у Найвышэйшую лігу.
У элітным дывізіёне застаўся адным з асноўных гульцоў «студэнтаў», аднак часьцей пачаў выконваць ролю паўабаронцы альбо флянгавага абаронцы. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[3], у пачатку сэзону 2021 году стаў капітанам каманды. У ліпені 2021 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[4]. Неўзабаве пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і склаў працоўную дамову з клюбам[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе берасьцейскай каманды на пазыцыі абаронцы. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[6]. У 2022 годзе заставаўся асноўным гульцом «Дынама», але ў лістападзе 2022 году быў цяжка траўмаваны. У выніку мусіў прапусьціць некалькі месяцаў[7], праз што гульца бракавала на перадсэзоннай падрыхтоўцы ў пачатку 2023 году.
У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам[8]. Улетку 2023 году аднавіў трэнаваньне з галоўнай камандай дынамаўцаў[9], а зь верасьня пачаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[10], пасьля чаго падтрымліваў форму з «Энэргетыкам-БДУ»[11]. У лютым 2024 году далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[12]. Гулец хутка замацаваўся ў пачатковым складзе, стаўшы найлепшым асыстэнтам і адным зь лідэраў каманды. Па заканчэньні сэзону пакінуў каманду[13] і прыяднаўся да навічка лігі клюбу МЛ зь Віцебску, але яшчэ да пачатку сэзону зышоў зь яго на ўзаемную згоду бакоў[14]. Паводле словаў уладальніка клюбу, Юдчыц быў незадаволены тым, што ня трапіў у стартавы склад каманды[15]. Па сыходзе з каманды вярнуўся ў «Іслач»[16].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Энэргетык-БДУ | 2017 | Першая ліга | 18 | 8 |
2018 | Першая ліга | 28 | 13 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё https://dynamo-brest.by/player/evgeniy-yudchits
- ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Evgenij-Judchic-748&season=2025MEN
- ^ Лесько, Садовский и Юдчиц продлили контракты с "Энергетиком-БГУ" (рас.)
- ^ Юдчиц ушел из "Энергетика-БГУ" (рас.)
- ^ Юдчиц пополнил ряды брестского "Динамо" (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами (рас.)
- ^ У Евгения Юдчица разрыв крестообразной связки (рас.)
- ^ Брестское "Динамо" продлило контракт с Юдчицем (рас.)
- ^ Евгений Юдчиц вернулся в общую группу брестского "Динамо" (рас.)
- ^ Юдчиц покинул брестское "Динамо" (рас.)
- ^ Евгений Юдчиц поддерживает форму с "Энергетиком-БГУ" (рас.)
- ^ Юдчиц стал игроком "Ислочи" (рас.)
- ^ Лучший ассистент "Ислочи" в минувшем сезоне покинул клуб (рас.). Football.by (2025-01-09). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ МЛ "Витебск" расстался с фланговым защитником (рас.). Sport5 (2025-03-03). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Владелец "МЛ Витебск" подвёл итоги трансферной кампании (рас.). Sport5 (2025-03-04). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Источник: Евгений Юдчиц вернулся в бывший клуб (рас.). Прессбол (2025-03-13). Праверана 2025-04-21 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)