Яўген Сямёнавіч Аляхновіч

Яўген Сямёнавіч Аляхновіч (па-расейску: Евгений Семёнович Олехнович) — (нар. 1880-90, —  ? ) — пэдагог, беларускі грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў 1880-х гг.

Яўген Сямёнавіч Аляхновіч
Род дзейнасьці пэдагог, беларускі грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 1880-90
Месца нараджэньня ?
Дата сьмерці невядома
Месца сьмерці ?
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляхновіч.

Біяграфія

рэдагаваць

Яўген Аляхновіч — з 1913 году выкладаў матэматыку ў Магілёўскім Настаўніцкім інстытуце, выпускнік матэматычнага аддзяленьня фізыка-матэматычнага факультэту Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэту, пражываў на Пушкарывічаўскім правулку ў доме Баневіча.[1][2][3]

У красавіку 1917 году ўдзельнічаў у стварэньні Магілёўскага беларускага камітэта, быў дэлегаваны на Усебеларускім зьезьдзе 1917 году. Вылучаўся кандыдатам ва Усерасейскі ўстаноўчы сход па сьпіску Магілёўскай арганізацыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) і ў гласныя гарадзкой думы. Разам з Міхаілам Кахановічам і Дзьмітрам Даўгялам уваходзіў у камісію для стасункаў з прадстаўнікамі германскіх акупацыйных войск.[4][5][6][7][8]

У 1918 — мабілізаваны ў Чырвоную Армію, з 1919 — пасьля дэмабілізацыі выкладаў матэматыку ў Артылерыйскай школе, з 1925 — настаўнік у сярэдніх і вышэйшых школах Адэсы, Менску, дырэктар Аршанскага пэдагагічнага тэхнікуму ў 1927—29 гг., потым дэкан фізыка-матэматычнага аддзяленьня Гомельскага пэдагагічнага інстытута, з 1930 — загадчык катэдры матэматыкі.[9][10]

12 лістапада 1933 — арыштаваны, 6 студзеня 1934 — прысуджаны трыбуналам АДПУ БССР паводле артыкулаў 64, 68, 72, 76 КК БССР да 10 гадоў лягероў і адпраўлены ў Дальлаг у Хабараўскім краі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая па заданьнях польскай дэфензывы й цэнтру беларускай арганізацыі ў Менску ставіла сабе мэтай аддзяленьне БССР ад кіраўніцтва Масквы, утварэньне самастойнай рэспублікі пад пратэктаратам Польшчы.[11][12][a] Далейшы лёс невядомы.

Яго бацька Сямён Аляхновіч — засядацель Акруговага суда ў Іркуцку й Якуцку, атрымаў пэнсію па інваліднасьці (ён пазбыўся ног і быў 17 гадоў паралізаваны пасьля службы ў Якуцку). Жанаты на Тацьцяне Аляхновіч, у сям’і — двое дзяцей (дачка Марына). Брат Дзьмітры жыў за мяжой.

  1. ^ Акуліч, Аляксандр Андрэявіч — нар. 1888 г. у Баранавічах, арыштаваны ў Гомелі 19 кастрычніка 1933 году, абвінавачаны па артыкулам 64, 68, 72, 76 КК БССР. Асуджаны 21 лістапада 1933 г. трыбуналам АДПУ БССР на 10 гадоў зьняволеньня, з 11 чэрвеня 1938 г. у Варкуце. Вызвалены 27 сакавіка 1946 г. Па яго сьведчаньнях быў асуджаны Яўген Аляхновіч.[13]
  1. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1914 год. / рэд. Марченко И. И.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1914. — С. 41, 42. — 558 с.
  2. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1915 год. / рэд. Марченко И. И.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1915. — С. 36, 37. — 481 с.
  3. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1916 год. / рэд. Марченко И. И.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1916. — С. 32. — 428 с.
  4. ^ Кандидатские списки по выборам во Всероссийское Учредительное собрание по Могилевскому избирательному округу // Могилевская жизнь : газэта. — 1917, 20 октября.
  5. ^ Воробьев, А. А. К вопросу о выборах во Всероссийское Учредительное собрание в Могилевской губернии/ // Веснік МДУ імя А.А. Куляшова : часопіс. — 2005. — № 1 (20). — С. 3—14.
  6. ^ Агееў Аляксандар Рыгоравіч. Удзел Магілёўскіх дэлегатаў у падрыхтоўцы і працы Першага Усебеларускага з'езда. // рэдкал. : А. Д. Кароль і інш. 1917 год у гістарычных лёсах Беларусі. Секцыя 4. Першы Усебеларускі з’езд: на шляху да беларускай дзяржаўнасці : зб. матэрыялаў Міжнар. навук. канф., Мінск, 30 лістап. — 1 снеж. 2017 г.. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2017. — С. 159—162. — ISBN 978-985-553-529-5.
  7. ^ Вячорка Віталь Юр’евіч. І Усебеларускі з'езд. Падрыхтоўка да првядзення. // рэдкал. : А. Д. Кароль і інш. 1917 год у гістарычных лёсах Беларусі. Секцыя 4. Першы Усебеларускі з’езд: на шляху да беларускай дзяржаўнасці : зб. матэрыялаў Міжнар. навук. канф., Мінск, 30 лістап. — 1 снеж. 2017 г.. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2017. — С. 162—166. — ISBN 978-985-553-529-5.
  8. ^ Аляксандар Агееў, Ігар Пушкін. Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918 гг.) : да 100-годдзя стварэння Магілёўскага Беларускага Камітэта і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. А. Куляшова. — Т. 2017. — С. 21, 30, 38, 47, 80, 82, 119. — 288 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-568-270-8
  9. ^ Ершова, Л. В. От учительской семинарии до университетского колледжа: Исторический очерк. — Орша: Аршанская друкарня, 2011. — С. 15, 108, 115. — 121 с.
  10. ^ Зеленкова, А. И., Мезга, Н. Н., Савинская, М. П. Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины (1930–2015 годы). — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. — С. 9. — 266 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-439-997-3
  11. ^ «Е.П. Пешкова. Помощь политическим заключенным». 1922–1938. ГАРФ. Ф. Р-8409. Оп. 1. Д. 1131. С. 235—238
  12. ^ «Е.П. Пешкова. Помощь политическим заключенным». 1922–1938. Ф. Р-8409, 1 оп., 1731 ед. хр., крайние даты: 1922—1938.  (рас.) // Фонды Государственного архива Российской Федерации по истории СССР. Путеводитель.. — Москва: 1997. — Т. 3. — С. 635—636. — ISBN 5-88253-021-0.
  13. ^ Книга памяти Республики Коми

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Яўген Сямёнавіч Аляхновічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў