Усерасейскі ўстаноўчы сход
Усерасейскі ўстаноўчы сход — прадстаўнічы орган у Расеі, абраны ў лістападзе 1917 году і скліканы ў студзені 1918 году для вызначэньня дзяржаўнага ладу Расеі.
Нацыяналізаваў памешчыцкую зямлю, заклікаў да падпісаньня мірнай дамовы, абвясьціў Расею фэдэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай, тым самым адмовіўшыся ад манархічнай формы праўленьня (хоць яшчэ ў верасьні 1917 году Часовы ўрад абвясьціў Расею рэспублікай). Сход адмовіўся разглядаць Дэклярацыю правоў працоўнага і эксплуатуемага народу, якая надзяляла бы саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў дзяржаўнай уладай, тым самым спрабуючы зрабіць нелегітымнымі далейшыя дзеяньні саветаў.
Быў распушчаны 6 студзеня 1918 году УЦВК, акт пацьверджаны 18 студзеня III Усерасейскім зьездам Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў.
Наступствы
рэдагавацьХоць правыя партыі пацярпелі на выбарах поўную паразу, бо частка зь іх была пад забаронай і агітацыя за іх была забароненая бальшавікамі, абарона Ўстаноўчага сходу стала адным зь лёзунгаў Белага руху.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вараб'ёў, Аляксандар. Выбары ва Устаноўчы сход у Магілёўскай губерні. // рэд. рада Аляксандар Агееў і інш. Магілёўская даўніна : зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў. — Магілёў: Музей гісторыі Магілёва, 1994. — Т. 2. — С. 17—24.
- Вараб'ёў, Аляксандар. Выбары ва Устаноўчы сход у Магілёўскай губерні. // рэд. рада Аляксандар Агееў і інш. Магілёўская даўніна : зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў. — Магілёў: Музей гісторыі Магілёва, 1996. — Т. 4. — С. 22—28.
- Урбановіч, Аляксей. Устаноўчы сход у Расіі. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларус. Энцыкл., 2003. — Т. 6 Кн. 2: Усвея—Яшын.. — С. 11, 12. — ISBN 985-11-0276-8.
- Воробьев, Аляксандр Александрович. Выборы в Учредительное собрание на территории северо-западных губерний России (Витебской, Минской, Могилевской, Псковской и Смоленской). — Могилев: МГУ имени А.А. Кулешова, 2013. — 112 с.
- Воробьев, А. А. К вопросу о выборах во Всероссийское Учредительное собрание в Могилевской губернии. // Веснік МДУ імя А.А. Куляшова : часопіс. — 2005. — № 1 (20). — С. 3—14.
- Воробьев, Аляксандр Александрович. К вопросу о выборах в учредительное собрание на территории Гомельского уезда Могилёвской губернии. // Веснік МДПУ імя І. П. Шамякіна : часопіс. — 2007. — № 1 (16). — С. 53—57.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |