Любоў Румянцава
Любо́ў Румя́нцава (у дзявоцтве Чарнавол; 18 красавіка 1943, Пяцігорск, Стаўрапольскі край, РСФСР — 18 лістапада 2020) — беларуская акторка. Заслужаны артыст БССР (1978).
Любоў Румянцава | |
Дата нараджэньня | 18 красавіка 1943[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Пяцігорск, Стаўрапольскі край, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
Дата сьмерці | 18 лістапада 2020 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Грамадзянства | СССР СССР |
Месца вучобы | Расейскі ўнівэрсытэт тэатральнага мастацтва |
Занятак | акторка |
Месца працы | Маскоўскі драматычны тэатр на Малай Броннай[d], Беларусьфільм і Тэатр-студыя кінаакцёра[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0750183 |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Скончыла ў 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага. З 1964 году ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. З 1966 году на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 году ў Тэатры-студыі кінаактора).
ТворчасьцьРэдагаваць
Выканаўца лірыка-драматычных і драматычных роляў. Ёй былі ўласьцівы выразная плястыка, экспрэсыўнасьць, уменьне выявіць духоўную сутнасьць пэрсанажу. Сярод тэатральных роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А. Гельмана), Жанчына ў п’есе «Чалавечы голас|» Ж. Както, Красавіна, Домна Панцялеўна ў п’есах «Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага, Гертруда ў «Гамлеце» У. Шэксьпіра, Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш.
Здымалася ў кіно з 1959 году. Яе галоўная роля ў фільме «Альпійская баляда», зьнятым у 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», прынесла актрысе ўсесаюзную і сусьветную вядомасьць, любоў і прызнаньне гледачоў.
ФільмаграфіяРэдагаваць
- 1959 Калыханка, Аўрыка, дачка архівіста (галоўная роля)
- 1965 Альпійская баляда, Джулія Навэлі, былая вязьніца канцлягеру
- 1967 Жыціе і ўзнясеньне Юрася Братчыка, Марына Крывіц, блудніца, тайна зьмененая ў апостала Іаана
- 1968 Прыгодны да нестраявой, Лена Каралёва, старшына разьведроты
- 1970 Руіны страляюць…, пакаёўка гаўляйтара Кубэ
- 1971 Дарога на Рубэцаль, Людміла Чарнова («Чарныш»), партызанка (галоўная роля)
- 1971 Бацька, Ніна, складная
- 1971 Аннычка, Ганна Кмець (Аннычка), гуцулка, дачка пана Кмеця (галоўная роля)
- 1971 Міравы хлопец, Дэлія Ўэйд, перакладчык Логінава
- 1971 Учора, сёньня і заўжды
- 1973 Быць чалавекам
- 1971 Ясь і Яніна, Ганна, жонка заатэхніка Адама
- 1974 Вялікі ўтаймавальнік
- 1975 Надзейны чалавек
- 1976 Я — Вадалаз 2, Ганна Сайко
- 1976 Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замку, прынцэса Віктуся і прынцэса Катуся
- 1976 Нядзельная ноч, урач
- 1977 Вянок санэтаў, выканаўца ролі ў спэктаклі «Тры сястры»
- 1977 У профіль і анфас (навэла «Берагі»), Мар’я
- 1978 Расклад на пасьлязаўтра, маці дзесяціклясьніка фізыка-матэматычнай школы Віктара Кавалева
- 1979 Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва, Сланова, маці Мішы
- 1980 Вялікая — малая вайна, Соф’я Аляксееўна
- 1982 З кошкі ўсё і пачалося...,Уладзімераўна, школьны настаўнік
- 1983 Раптоўны выкід, Люба
- 1983 Наш бронецягнік, эпізод
- 1985 Сяброў не выбіраюць, Варвара Міхайлаўна
- 1989 Пад прыступкамі, Люіза Пракопаўна
- 1991 Справа Сухаво-Кабыліна, эпізод
- 1992 Мы едзем у Амэрыку, мама
- 1992 На цябе спадзяюся, цёця-мама
- 1992 Без доказаў
- 1996 З пекла ў пекла, эпізод
- 1996 Птушкі без гнёздаў, пані Крычэўская, жонка прэзыдэнта
- 1997 Мытар, эпізод
- 1998 Кантракт са сьмерцю, жонка прафэсара Ігнатоўскага
- 1998 |Зала чаканьня, тэлесэрыял, Тацьцяна Цярэнцьеўна
- 1999 Рэйнджар з атамнай зоны, эпізод
- 1999 Прыхільнік, адвакат
- 2002 Закон, дырэктар музэю
- 2002 |Каменская 2, маці Ўланава
- 2003 Вакзал, правадніца
- 2003 Акупацыя. Містэрыі, Барбара
- 2005 Пакліканьне, памочнік рэжысэра
- 2005 Нядзеля ў жаночай лазьні, Зоя Іванаўна
- 2005 Дунечка, акторка тэатра
- 2005 |Тры талеры, тэлесэрыял. Арына Леанідаўна
- 2008 Насланьнё, цёця Шура, канс’ержка
- 2009 |Вольф Месінг: які бачыў скрозь час, Раіса Андрэеўна
- 2009 Жураў, тэлесэрыял, Соф’я Міхайлаўна, маці Натальлі Феафанавай
- 2009 Крах фаварыта, Лілія Іванаўна
- 2009 |Тэрарыстка Іванова, Марыя Антонаўна
- 2010 Вока за вока, эпізод
- 2010 Варажба пры свечках, сакратар Рамадзіна
- 2012 Выпрабаваньне вернасьцю, Люба
- 2012 Прымета на шчасьце, цёця Надзя
- 2013 Сьледчы Протасаў, Алена Андрэеўна Янсэн
АгучваньнеРэдагаваць
- 1987 — Ладзьдзя роспачы
УзнагародыРэдагаваць
- Дыплём «За найлепшае выкананьне жаночай ролі» ў фільме «Альпійская баляда» на фэстывалі «Прыбалтыйская вясна» (1966);
- Мэдаль «За працоўную доблесьць» Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР (29.07.1971);
- Нагрудны знак «Выдатнік культурнага шэфства над Узброенымі Сіламі СССР» за шматгадовую актыўную дапамогу камандзірам і паліторганам у камуністычным выхаваньні савецкіх воінаў ад ЦК прафсаюзу працаўнікоў культуры (20.02.1978);
- Стыпэндыят Адмысловага фонду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы творчай інтэлігенцыі (пасьля 40) (1995);
- «За найлепшую жаночую ролю» ў спэктаклі «Таленты і прыхільнікі» (Домна Панцялееўна) — «Маладзечанская сакавіца-1997»;
- «Найлепшая жаночая роля» ў спэктаклі «Філумэна Мартурана» на VI Міжнародным кінафэстывалі краінаў садружнасьці незалежных дзяржаваў і Балтыі «Лістапад-1999»;
- Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё беларускай культуры» (2000 г.);
- Мэдаль «За выдатныя заслугі ў Беларускім кінэматографе» Беларускага саюзу кінэматаграфістаў (2000);
- Мэдаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2004).
- Ордэн Францыска Скарыны — за высокі прафэсіяналізм, шматгадовую плённую працу ў сфэры культуры (2008)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 — С. Румянцава Любоў Рыгораўна.