Ясьвід
Ясьвід (Ашвід) — мужчынскае імя.
Ясьвід лац. Jaśvid | |
Asvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aso + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ашвід |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ясьвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьАсьвід або Эсьвід (Ásviðr, Asvidh[1][2], Asuidus[3], Asvid[4][5], Esvid[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[8][9], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[10].
Каля Пскова адзначалася мясцовасьць Ашвідава, назву якой зьвязваюць з германскім (паўночнагерманскім) імём Aswidh (Ásviðr)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Шымъко Ясвидович[12], Матеи Ясвидовичъ[13], Гриц Юсвидовичъ[14] (1528 год); Oszwidow (1744 год)[15].
Носьбіты
рэдагаваць- Шымка Ясьвідавіч — баярын Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мацей Ясьвідавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
У 1597 годзе ўпамінаўся маёнтак Ясьвідава ў Вількамірскім павеце[16].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 34.
- ^ Asvidh, Nodic Names
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 2. — Uppsala, 1973. S. 196.
- ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 20.
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 42.
- ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 21.
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 19.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Рыдзевская Е. А. К варяжскому вопросу // Известия Академии наук СССР. Серия VII. № 7, 1934. С. 492.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 67.