Ястрабля
Ястрабля — былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіла ў склад Качышчанскага сельсавету. Жыхары пераселеныя. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 199 км ад Гомелю. На тэрыторыі вёскі знаходзяцца мэліярацыйныя каналы. Драўляныя сялянскія хаты ўздоўж дарогі.
Ястрабля | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Качышчанскі |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′ пн. ш. 28°55′ у. д. / 51.7° пн. ш. 28.917° у. д.Каардынаты: 51°42′ пн. ш. 28°55′ у. д. / 51.7° пн. ш. 28.917° у. д. |
Ястрабля на мапе Беларусі Ястрабля |
Гісторыя
рэдагавацьЗгодна зь пісьмовымі крыніцам вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як хутар у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1917 годзе ў Скараднянскай воласьці. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1942 году нямецкія войскі спалілі вёску і забілі 52 жыхары. 25 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «Рэвалюцыя» (цэнтар — вёска Кочышчы).
З 17 лістапада 2005 году выключаная зь зьвестак па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак[1].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1917 — 42 жыхары; 1925 — 17 двароў; 1940 — 42 двароў, 193 жыхары; 1959 — 85 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 1990-я — жыхары пераселеныя[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов» Решение Гомельского областного совета депутатов от 17 ноября 2005 г. № 793 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.