Ясень

(Перанакіравана з «Ясень (дрэва)»)

Ясень (Fraxinus) — род лістападных дрэў сямейства масьлінавых. Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісьце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, зьяўляюцца раней за лісьце. Плод — крылатка. Сьветлалюбная, хуткарослая парода.

Ясень
Fraxinus excelsior.jpg
Ясень звычайны
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двухдольныя
Атрад Масьлінакветныя
Сямейства Масьлінавыя
Род Ясень
Бінамінальная намэнклятура
Fraxinus

На Беларусі, асабліва на Палесьсі, пашыраны ясень звычайны, расьце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненьні. Цьвіце ў красавіку-траўні. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны, ясень пэнсыльванскі.

Драўніна прыдатна для вырабу мэблі.