Масьлінавыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Масьлінавыя (Oleaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 26 родаў і 790 відаў[1].

Масьлінавыя
Масьліна эўрапейская (Olea europaea) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадЯсноткакветныя (Lamiales)
СямействаМасьлінавыя
Бінамінальная намэнклятура
Oleaceae Hoffmanns. & Link
ITIS 32927 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы або хмызьнякі. Лісьце супротыўнае (рэдка чарговае або ў кольцах), простае ці складанае, без прылісткаў. Кветкі ў суквецьці або рэдка адзіночныя; чашалісьцікаў 4(16), рэдка адсутнічаюць; пялёсткаў 4(16), рэдка адсутнічаюць; тычачак 2(4). Плод — каробачка, касьцянка, ягада або крылатка. Насеньне 1(2)[2][3].

Распаўсюджаныя больш-менш ва ўсім сьвеце ў трапічным і ўмераным клімаце, асабліва ў Усходняй Азіі[2][4][3].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.06.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 11.06.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.06.2020 г.  (анг.)