Ярамір
мужчынскае асабістае імя (Jaromir)
Ярамі́р, Яро́мер (стар. баўг. Яромир, сэрбскахар. Jаромир, чэск. Jaromír, стар. польск. Jaromiar, Jeromiar, Jeromier) — заходнеславянскае мужчынскае асабістае імя. Сустракаецца ў чэскай, славацкай, польскай, сэрбскай, харвацкай мовах. Жаночая форма — Яраміра.
Ярамір | |
Jaromír | |
Род | мужчынскі |
---|---|
На іншых мовах | па-польску: Jaromiar, Jeromiar, Jeromier па-славацку: Jaromír па-сэрбску: Jaromir па-сэрбскахарвацку: Jаромир па-чэску: Jaromír |
Мяніны | 24 верасьня, 18 лютага |
Іншыя формы | |
Кароткая форма(-ы) | Ярда, Ярэк, Ярын, Мірэк |
Імя па бацьку | Яраміравіч Яраміраўна |
Зьвязаныя імёны | Яраміра |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ярамір» |
Мяніны адзначаюць 24 верасьня, 18 лютага (Славаччына).
Паходжаньне і значэньне
рэдагавацьСкладаецца зь дзьвюх каранёў яра- і мір. Магчымыя значэньні:
- польскае jary (архаічнае) = «рухавы, малады, дужы»; mir = «аўтарытэт, прэстыж»
- верхнелужыцкае jara = «вельмі»; měr = «мір»
- чэскае jaro = «вясна»; mír = «мір»
- стараславянскае яр = «сонца»; мір = «мір, сьвет»
Асобы
рэдагаваць- Ярамір — біскуп праскі
- Ярамір Вэйвада — чэскі кампазытар
- Ярамір Чэскі — князь Чэхіі
- Ярамір Ягр — чэскі хакеіст