Ян XXI (папа рымскі)
Ян XXI (па-лацінску: Johannes PP. XXI), сьвецкае імя Пэдру Жуліян (па-партугальску: Pedro Julião; паміж 1210 і 1220, Лісабон — 20 траўня 1277, Вітэрба) — папа рымскі з 8 верасьня 1276 году па 20 траўня 1277 году. Адзіны папа партугальскага паходжаньня.
па-лацінску: Ioannes PP. XXI па-партугальску: Pedro Julião Rebolo | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1215 |
Памёр | 20 траўня 1277[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Адукацыя | |
Заняткі | палітык, прафэсар унівэрсытэту, каталіцкі сьвятар, лекар, філёзаф, матэматык |
Герб | |
Пасьля абраньня яго папам, Ян паставіў сваёй задачай падрыхтаваць крыжовы паход. Лічачы галоўнай перашкодай для гэтага спрэчку паміж Альфонсам Кастыльскім і Філіпам III аб спадчыне ў Кастыліі, Ян, робячы ўсё для спыненьня канфлікту, адправіў у Парыж легатаў з самымі шырокімі паўнамоцтвамі. Аднак, нягледзячы на прадпрымаемыя намаганьні спрэчка зацягнулася, між тым папа быў сьмяротна паранены ўпалым дахам новага дому.
Ян славіўся сваёй вучонасьцю, і нават лічыўся чараўніком, да прыняцьця духоўнага сану. Ён напісаў камэнтар на творы Арыстотэлю й Тамаша Аквінскага й шмат іншых трактатаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯн XXI (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ян XXI на Catholic Encyclopedia
Ян XXI (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ BeWeB
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.