Ян Новак-Езяранскі (па-польску: Zdzisław Antoni "Jan" Nowak-Jeziorański; 3 кастрычніка 1914 — 20 студзеня 2005) — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, «вораг №1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі», антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусьветнай вайны.

1936
Радыё Свабода

Прозьвішча і мянушкі

рэдагаваць

Пры народзінах атрымаў імя Зьдзіслаў Антоні Езяранскі (Zdzisław Antoni Jeziorański). А імя Ян Новак (Jan Nowak) сталася ягоным журналісцкім псэўданімам на Радыё Свабода. Іншыя псэўданімы: Ян Квяткоўскі (Jan Kwiatkowski) і Адальбэрт Казлоўскі (Adalbert Kozlowski).

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў Познанскі ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці эканаміста, дзе па сканчэньні працаваў асыстэнтам. На пачатку вайны, у 1939 годзе, Ян Новак-Езяранскі трапіў у нямецкі палон, аднак здолеў уцячы, браў удзел у Варшаўскім паўстаньні, шматкротна рызыкуючы жыцьцём перавозіў лісты ад польскага ўраду ў эміграцыі ў Лёндане ў акупаваную Польшчу.

Езяранскі пачаў журналісцкую кар’еру ў 1948 годзе ў брытанскай Бі-Бі-Сі, потым пераехаў у Мюнхэн, дзе кіраваў польскай службай Радыё Свабодная Эўропа амаль 25 гадоў (з 1952 да 1976 году). Пасьля пераехаў у ЗША, дзе быў кансультантам Рады Бясьпекі гэтай краіны ў часе прэзыдэнцтва Джымі Картэра і Рональда Рэйгана.

У 1989 годзе ўпершыню пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны прыехаў у Польшчу, дзе яго прывіталі як нацыянальнага героя.

Ян Новак-Езяранскі да канца жыцьця не разьвітваўся з журналістыкай, шмат пісаў, браў удзел у грамадзкім жыцьці.

Ян Новак-Езяранскі цікавіўся праблемамі Беларусі. Так, напрыклад, у амаль 90-гадовым узросьце ён пабываў у Беларусі, у 2003 годзе напісаў у газэту «Gazeta Wyborcza» артыкул пад назвай «Абудзіць Беларусь», у якім пісаў, што галоўнымі праблемамі Беларусі ёсьць русыфікацыя, вынішчэньне беларускай самасьвядомасьці і адсутнасьць у апазыцыйных сілаў магчымасьцяў данесьці свае погляды да ўласнага народу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць