Ян Курчэўскі
Ян Курчэўскі (8 чэрвеня 1854, Солы або Данюшава Ашмянскага павету, цяпер Смаргонскі раён — 30 ліпеня 1916, Вільня) — сьвятар, гісторык.
Ян Курчэўскі | |
Ян Курчэўскі | |
Род дзейнасьці | каталіцкі сьвятар, гісторык |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 чэрвеня 1854 |
Месца нараджэньня | Солы, Ашмянскі павет, Віленская губэрня |
Дата сьмерці | 30 ліпеня 1916 (62 гады) |
Месца сьмерці | Вільня, Віленскі павет, Віленская губэрня |
Занятак | гісторык |
Біяграфія
рэдагавацьЁсьць дзьве вэрсыі пра месца нараджэньня Яна Курчэўскага. Найбольш пашыраная — Данюшава каля Смаргоні. Курчэўскі шмат зрабіў для мясцовага касьцёла — набыў арган, падарыў у 1907 годзе вялікі звон, на якім захаваўся надпіс: «Прыхаджанам данюшаўскім ад прэлата Курчэўскага. Няхай не акамянеюць сэрцы тых, хто пачуе гэты звон. Вільня, 1907 год»[1]. Але гісторык Тадэвуш Крагель, які працаваў з рукапіснымі ўспамінамі Курчэўскага, якія захоўваюцца ў Архідыяцэзійным архіву ў Беластоку, сьцьвярджае, што сапраўднае месца нараджэньня — Солы, а ў Данюшаве Курчэўскі правёў дзяцінства[2].
Пачаткі святарства
рэдагавацьУ 1874 годзе паступіў у у духоўную сэмінарыю ў Вільні, у 1879 годзе быў накіраваны ў Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбурзе. Скончыў акадэмію ў 1881 годзе са ступеньню магістра тэалёгіі з дысертацыяй ’’De іmmaterіalіtate anіmae’’. У 1881 годзе ён пасьвячоны ў сьвятары ў Векшнях жамойцкім біскупам Аляксандрам Казімерам Берасьневічам і прызначаны выкладчыкам рэлігіі ў Другой гімназыі ў Вільні і прафэсарам касьцёльнага права, пропаведзі й касьцёльнай гісторыі ў духоўнай сэмінарыі. Адначасова быў прэфэктам Віленскай прагімназыі.
Сьвятарства
рэдагавацьНа пачатку служэньня ксяндза Курчэўскага Віленскую дыяцэзію ўзначаліў прэлат Пётар Жылінскі, які выступаў у падтрымку расейскай улады. За адмову прыняць кнігі для набажэнства на расейскай мове, што лічылася «адкрытым выказваньнем пагарды да расейскай мовы», у 1886 годзе Курчэўскі быў выдалены з гімназыі й сэмінарыі й накіраваны пробашчам у Кемелішкі, а пасьля ў парафію сьв. Якуба й Філіпа ў Вільні. Гэты касьцёл быў адноўлены Курчэўскім. У 1889 годзе прызначаны біскупам Стэфанам Зьвяровічам Канонікам Віленскай катэдры, а ў 1900 годзе прэлатам. Быў таксама членам кансісторыі. У 1899 годзе звольніўся з парафіі й працаваў у біскупскай курыі (у 1904 годзе стаў яе чыноўнікам). У 1904 годзе асьвяціў касьцёл у Параф’янаве. 17 верасьня 1905 годзе загадам віленскага біскупа Эдварда фон Ропа ўрачыста асьвяціў катэдральную базыліку ў Беластоку. У 1908 годзе асьвяціў перабудаваны касьцёл сьвятой Троіцы ў Глыбокім.
Быў апостальскім протанатарыем. У 1901 годзе зноў быў прызначаны прафэсарам кананічнага права й касьцёльнай гісторыі ў духоўнай сэмінарыі. Таксама чытаў лекцыі польскай мовы, прапаведніцкай і схаластычнай філязофіі. Пакінуў гэтую пасаду ў 1911 годзе й цалкам прысьвяціў сябе навуковай працы. Быў прызначаны прапаведнікам біскупам Стэфанам Зьвяровічам, а затым біскупам Эдвардам фон Роппам, каб суправаджаць іх падчас кананічных візытаў у Віленскую дыяцэзію. У 1901 годзе адрамантаваў гістарычную трохпавярховую капліцу-слуп сьв. Яцака ў Вільні на Пагулянцы.
Прапаведаваў у катэдральных і парафіяльных касьцёлах і дзякуючы свайму голасу, лёгкасьці гаворкі, вобразнасьці й прастаце маўленьня дайшоў да сэрцаў і розумаў вернікаў. Яго памяць таксама дазваляла цытаваць старонкі са Сьвятой Бібліі.
Дзейнасьць у Таварыстве сяброў навук
рэдагавацьКурчэўскі быў самавукам, ня ведаў навуковага мэтаду, а ў поглядах на гісторыю Касьцёла быў кансэрватарам. У сваіх дасьледаваньнях ён, аднак, абапіраўся пераважна на крыніцы, дзякуючы якім яго працы захавалі нязьменную каштоўнасьць. Гістарыяграфічная творчасьць узьнікла ў асноўным дзякуючы атмасфэры, якую ў той час стварала ў Вільні Таварыства сяброў навук, утворанае дзякуючы зьмякчэньню ўнутранай палітыкі Расейскай імпэрыі пасьля рэвалюцыі 1905 году. Курчэўскі ня быў ініцыятарам утварэньня гэтага таварыства, але меў вялікі аўтарытэт у Вільні, і 23 сакавіка 1907 году быў абраны прэзыдэнтам таварыства (хоць на той момант яшчэ не меў строга навуковых прац). На першым пасяджэньні Таварыства сяброў навук ён агучыў даклад «Біскуп Белазор і спусташэньне Вільні й катэдральных каштоўнасьцей у сярэдзіне XVІІ ст.». Быў прэзыдэнтам таварыства да самай сьмерці.
Сьмерць
рэдагавацьУ апошнія гады жыцьця Ян Курчэўскі праз благое здароўе радзей выконваў сьвятарскую службу, аддаючыся выключна навуковай працы. Памёр ад сардэчнага прыступу падчас сьвятой Імшы ў віленскай катэдры 30 ліпеня 1916 году. Гэты факт мэмарыялізаваны ўмураваньнем пад амбонам памятнай дошкі. Ян Курчэўскі пахаваны ў капліцы на могілках Росы ў Вільні (месца № 26).
Працы
рэдагаваць- Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i pracę biskupów i duchowieństwa diecezji wileńskiej oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, 1912
- Kościół Zamkowy, czyli Katedra Wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju, tom I, 1908
- Kościół Zamkowy, czyli Katedra Wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Źródła historyczne na podstawie aktów kapitulnych i dokumentów historycznych, tom II, 1910
- Kościół Zamkowy, czyli Katedra wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Streszczenie aktów kapituły wileńskiej, tom III, 1916
- Wykład przenajświętszej ofiary Mszy Świętej w 30 naukach niedzielnych, 1898
- Ja Matka Pięknej Miłości: nabożeństwo majowe ku pożytkowi rodzin chrześcijańskich, 1899
- Mowa żałobna za duszę świętej pamięci Ojca Świętego Leona XIII, 1903
- Pamiątka uroczystego poświęcenia pomnika i statui św.Jacka w Wilnie, 1906
- Konferencje i nauki rekolekcyjne, 1906
- Święci biskupi i apostołowie Litwy i Rusi Litewskiej, 1913
- Konferencje dla Kapłanów Wypow. przez Ks. Jana Kurczewskiego na rekolekcjach kapłańskich 1913 w Seminarium Wileńskim
- Kościół katolicki w Smorgoniach, 1914
- Z dziejów Trynitarzy Polskich, 1914
- Opowiadania o dziejach Chrześcijaństwa Litwy i Rusi. Część I od chrztu Litwy do końca XVI wieku, 1914
- Rozmyślania o tajemnicach Różańca Świętego na każdy dzień miesiąca, 1914
- Pamiątka zbudowania i poświęcenia Trzech Krzyżów w Wilnie na Górze Trzykrzyskiej w roku 1916, 1916
- Kazania Świąteczne, 1897
- Kazania przygodne, 1899
- Kazania na zakończenie XIX wieku, 1901
- Kazanie w rocznicę poświęcenia Kościoła Katedralnego w Wilnie, 1903
- Gospodarz i sługa wobec Prawa Bożego, kazania dla robotników 1901, 1906
- Wiadomości o szkołach parafialnych w Diecezji Wileńskiej, 1909 — дысэртацыя
Пісаў таксама ў:
- прэсе віленскай і гарадзенскай
- Энцыкляпэдыі касьцёльнай Навадворскага
- квартальніку Літва і Русь
- тыднёвіку Przyjaciel, 1913
- Гадавіках Таварыства сяброў навук у Вільні
Літаратура
рэдагаваць- Estraicher; Podręczna Encyklopedia Kościelna; — Zarys stanu i działalności Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie w latach 1907—1032 s. 5-6;
- Kubicki P., Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i Ojczyzny w latach 1861—1915, Sandomierz 1936 cz. 2, cz. 2t.1 s. 614, cz. 2 t. 2 s 192;-«Ateneum Kapłańskie» T.13: 1917 s. 191; «Kwartalnik Historyczny» T.30: 1916 s.473;
- Śnieżko A. Życiorys Kurczewskiego (mszp.), w redakcji Polskiego Słownika Biograficznego
- ksiądz profesor Mieczysław Żywczyński
- Polski Słownik Biograficzny Tom XVI s.231-232 z 1971 r. oraz Tom Errat i Uzupełnień z 2002 r.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://pamsmorgon.blogspot.com/2013/01/blog-post_1383.html
- ^ Tadeusz Krahel. Rządy biskupa Stefana Zwierowicza w diecezji wileńskiej w świetle wspomnień ks. Jana Kurczewskiego, «Metrastis» 2003, t. 23, s. 193.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Публікацыі Яна Курчэўскага ў бібліятэцы Polona