Ян Караль Завіша
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Герарх}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Ян Ка́раль Даўгя́ла Заві́ша (па-польску: Jerzy Karol Dowgiałło Zawisza; ? — 9 сакавіка 1661) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп віленскі. У некаторых даведніках імя памылкова падаецца як Юры (Jerzy).
Ян Караль Завіша | |
Дата нараджэньня | 1597 |
---|---|
Дата сьмерці | 9 сакавіка 1661 |
Месца сьмерці | |
Занятак | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
З шляхецкага роду Завішаў, сын Каспара Даўгялы. Навучаўся за мяжою. З 1639 — канонік, пазьней архідыякан віленскі, рэфэрэндар і пісар ВКЛ. Біскуп віленскі ад 16 кастрычніка 1656. Блізкі паплечнік караля Яна Казімера.
Згодна з тэстамантам біскупа Яна, па сьмерці ягоныя прыватныя сродкі пайшлі на патрэбы катэдры і на адбудаваньне разбуранага вайною касьцёла ў Ашмянах.
Літаратура
рэдагаваць- J. Kurczewski. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowieństwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, Wilno, 1912, s. 44—45.
- Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, t. X, Lipsk 1845, s. 114.
Папярэднік Юры Скумін-Тышкевіч |
Віленскія біскупы 1656—1661 |
Наступнік Юры Белазор |